Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > ТБШ запрашае да дыскусіі

ТБШ запрашае да дыскусіі

27.07.2015

Таварыства беларускай школы запрашае настаўнікаў, бацькоў, метадыстаў і ўсіх зацікаўленых звярнуць увагу на змест падручнікаў гісторыі і грамадазнаўства. У сувязі з вяртаннем да профільнага навучання і распрацоўкай для гэтай мэты новых падручнікаў мы маем магчымасць данесці сваё меркаванне да аўтарскіх калектываў і дапамагчы ім палепшыць змест і метадычную базу падручнікаў. Калі вам не ўсё роўна, чаму і як вучаць наступнае пакаленне беларусаў, якія каштоўнасці закладаюць у падручніках, калі ласка, пакідайце свае заўвагі і прапановы на нацыянальным адукацыйным партале adu.by, куды ТБШ змясціла рэцэнзіі незалежных адмыслоўцаў:
Вінцук Вячорка. "Дапытлівы юнак спытаў" (Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі, 1917—1945 гг. і інш.) [1]
Пётра Садоўскі. "Грамадазнаўства ў беларускіх падручніках" [2]
 

УВАГА! Пасля змяшчэння рэцэнзій і іх вялікай папулярнасці яны былі выдалены з нацыянальнага адукацыйнага партала adu.by разам з Форумам.

З рэцэнзіямі можна азнакоміцца на нашым сайце тут [3] і тут [4].


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14404

Спасылкі
[1] http://adu.by/forum/viewtopic.php?f=17&t=154&sid=ba5dab81f7a521fb6cf465fd7a81fa57
[2] http://adu.by/forum/viewtopic.php?f=17&t=130
[3] https://nastaunik.eu/node/13478
[4] https://nastaunik.eu/node/14243