Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Кожнае дзіця ў Беларусі мусіць вучыцца па-беларуску

Кожнае дзіця ў Беларусі мусіць вучыцца па-беларуску

02.09.2015

Закон фармальна гарантуе грамадзянам адукацыю на роднай мове, але ў абласных цэнтрах няма ніводнай беларускай школы; у некаторых — па адным вучні, які займаецца на беларускай мове.

У сёньняшнім рэпартажы Свабоды [1] карэспандэнты пагутарылі з вучнямі, якія навучаюцца па-беларуску, і зь іх бацькамі.

«Малайцы дзеткі і іх бацькі. Адначасова ганьба той сыстэме адукацыі, якая выкараняе прагу да роднага слова,» — напісаў адзін з наведнікаў сайту.

«Бедные дети, жертвы политических взглядов родителей...» — выказаўся іншы камэнтатар.

А ці лічыце вы, што ўсе дзеці ў Беларусі мусяць атрымліваць адукацыю на беларускай мове, якая, нагадаем, мае статус дзяржаўнай?

Выказвайцеся на Свабодзе [2]!

Фота: Ялінка Салаўёва — адзіная ў Магілёве школьніца, якая вучыцца на беларускай мове.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14462

Спасылкі
[1] http://www.svaboda.org/content/my-idziom-u-bielaruskuju-skolu/27218983.html
[2] http://www.svaboda.org/content/article/27220978.html