Семінар у Польшчы
27.10.2015
Таварыства «Maximilian-Kolbe-Werk» запрашае настаўнікаў з Нямеччыны, Польшчы, Беларусі і іншых краін Усходняй Еўропы на семінар «Асвенцім на занятках». Семінар адбудзецца з 22 па 26 лютага 2016 года ў цэнтры для дыялогу і малітвы ў Асвенціме (Польшча).
Усе выдаткі на пражыванне і падарожжа бяруць на сябе арганізатары мерапрыемства.
Падаць заяўку можна па 30 лістапада 2015 г.
