Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Смуткуем па Віктару Сырыцу

Смуткуем па Віктару Сырыцу

09.11.2015

Пайшоў з жыцця баранавіцкі педагог, гісторык, краязнаўца Віктар Сырыца. Паплечнікі кажуць, што Баранавічы страцілі сябра і настаўніка, які мог аб’яднаць многіх.

Віктар Сырыца нарадзіўся 5 сакавіка 1953 года ў вёсцы Слабодка Нясвіжскага раёна. Адслужыў у войску, атрымаў вышэйшую адукацыю ў сталічнай ВНУ. Краязнаўца, гісторык, ён меў шмат публікацый у перыядычных выданнях, у свой час працаваў намеснікам дырэктара Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума. Але, бадай, найбольшы ўклад у жыццё рэгіёна, у адраджэнне Беларушчыны Віктар Антонавіч унёс як сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і нязменны старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ, якую ўзначальваў 18 год.

Яго руплівасць праяўлялася ва ўсім [1]
Сёння хацела яму тэлефанаваць, што ў наш беларускі клас далучыўся хлопчык [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14599

Спасылкі
[1] http://www.intex-press.by/ru/news/society/20070/
[2] http://www.svaboda.org/content/article/27353613.html