Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Беларуская ялінка ў Гомелі

Беларуская ялінка ў Гомелі

20.12.2015

У філіяле Веткаўскага музея 27 снежня пройдзе святочная ялінка для дзетак ад 1 да 10 год. У праграме карагоды, батлейка, калядныя спевы ад гурта ГМКГА “Талака” і “Ягоравай гары”.

Арганізатарамі выступілі гомельскія маці:

У гэтым годзе ў Гомелі няма беларускіх ялінак, усё, што ёсць гэта рускамоўныя. А хацелася, каб была альтэрнатыва. Я павяду свайго сына туды, ён яшчэ зусім маленькі, але я хачу, каб ён бачыў свята на беларускай мове. Ёсць шмат сем’яў, якія не размаўляюць па-беларуску, але хочуць таксама прывесці сваіх дзяцей.

Пачатак а 17.00, кошт 30.000, дзецям да пяці год бясплатна.

Як мерапрыемства адбылося ў мінулым годзе, можна паглядзець тут [1].

Паводле kli4nik.info [2] 

Lf5jnWvLKtk


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14723

Спасылкі
[1] http://kli4nik.info/archives/14742
[2] http://kli4nik.info/archives/16303