Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Мазырская настаўніца-«сепаратыстка» звольнілася з працы

Мазырская настаўніца-«сепаратыстка» звольнілася з працы

14.01.2016
Спасылка на YouTube відэа: 

«Белка-Стрэлка» – мазырская настаўніца, якая выявілася ваяўнічай блогеркай, прыхільніцай «рускага міру» і сепаратысцкіх узброеных груповак ДНР і ЛНР ва Украіне – падала заяву аб звальненні.

Пра гэта паведаміў СМІ дырэктар школы, дзе працавала Кацярына Кашо.

«Яна працаваць не будзе. Яна падала заяву аб звальненні. Гэта яе асабістае рашэнне» — распавёў намеснік дырэктара.

Кацярына Кашо працавала выкладчыцай фізікі ды астраноміі, а ў вольны час займалася банам (абмежаваннем) беларускіх ды ўкраінскіх карыстальнікаў. Таксама размяшчала ў сетках фотаздымкі і калажы — там яна і на танку з кулямётам, і пад крылом расійскага знішчальніка ў гермашлеме. Яна падтрымлівала сепаратысцкія групоўкі ДНР і ЛНР, выстаўляла сваё фота ў форме расійскага марскога афіцэра ў пуле з Пуціным.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14750