Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка»: падтрымаць выданне кнігі

«Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка»: падтрымаць выданне кнігі

01.04.2016

Засталося некалькі дзён, каб падтрымаць выдавецкую ініцыятыву!

Хронікі Нарніі» – залатая класіка брытанскай літаратуры. Клайв Стэйплз Льюіс лічыцца адным з заснавальнікаў і найлепшых прадстаўнікоў жанру фэнтэзі.

Першая частка кнігі – «Пляменнік Чараўніка» – цяпер перакладзена на беларускую мову. Пераклад зроблены з любоў'ю да арыгінала і беларускай мовы. Вокладку стварыў адзін з найлепшых беларускіх ілюстратараў – Раман Сустаў. Для ілюстравання кнігі выдавецкая каманда выкарыстала арыгінальныя малюнкі, зробленыя на замову Клайва Л'юіса Паўлінай Бэйнс.

Кніга будзе выдадзеная накладам у 2000 асобнікаў. Акрамя таго, да выдання «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка» плануецца дадаць выпуск аднайменнай аўдыёкнігі, у агучцы найлепшых беларускіх акцёраў. 

Падтрымаць на talaka.by [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14859

Спасылкі
[1] http://www.talaka.by/projects/1106/campaign