Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > VI Фестываль нефармальнай адукацыі: Вучыцца, каб дзейнічаць

VI Фестываль нефармальнай адукацыі: Вучыцца, каб дзейнічаць

24.04.2016

7-9 ліпеня 2016 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры им.Й.Рау збяруцца вядучыя беларускія і замежныя спецыялісты сферы нефармальнай адукацыі – практыкі, тэарэтыкі, метадысты, якія прадстаўляюць розныя арганізацыі (недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны сектар), каб абмяняцца досведам, абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі і ўзгадніць перспектывы развіцця сферы нефармальнай адукацыі.

Мерапрыемства праводзіцца ў шосты раз і накіравана на прасоўванне ролі і развіцця магчымасцяў нефармальнай адукацыі як складовай часткі адукацыі дарослых у XXI стагоддзі. У якасці змястоўнай рамкі Фестывалю будзе выкарыстаны «Маніфест па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі» [1], распрацаваны Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА [2]).

У праграме Фестывалю – пленарныя дыскусіі, паралельныя секцыі, майстар-класы, прэзентацыі, абмеркавання ў фармаце «Адкрытай прасторы». На Фестывалі будуць падведзены вынікі конкурсу «Падзея года ў нефармальнай адукацыі», а таксама конкурсу для журналістаў «Аб адукацыі нефармальна». У заключны дзень Фестывалю для ўдзельнікаў будуць арганізаваны азнаямленчыя візіты, а таксама адкрытая публічная дыскусія на тэму "Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для жыцця», у якой змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

VI Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў межах праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць» [3] і з'яўляецца дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену досведам, ўзгаднення перспектыў развіцця правайдэраў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых бакоў.

Арганізатарамі Фестывалю ў 2016 годзе выступаюць Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ [3], Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы [4], Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау [5].

Сачыце за ўсімі навінамі Фестывалю на сайце www.adukatar.net [6].

Кантакты:
+375 29 671 41 19 (Андрэй Ляўко), adop2011info@gmail.com [7]

Паводле прэс-рэліза 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14909

Спасылкі
[1] http://adukatar.net/evropejskij-podhod-k-neformal-nomu-obrazovaniya-vzrosly-h-v-21-veke/
[2] http://www.eaea.org/
[3] http://dvv-international.by/ru/project-learn-to-act/
[4] http://adukatar.net/festy-val-nfa/vi-festival-neformal-nogo-obrazovaniya/t
[5] http://ibb.by/
[6] http://www.adukatar.net
[7] mailto:adop2011info@gmail.com