Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Доўгатэрміновы навучальны курс

Доўгатэрміновы навучальны курс

25.07.2016

Апошні тэрмін – 10 жніўня 2016 г.

Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае прыняць узяць удзел у Доўгатэрміновым вочна-дыстанцыйным навучальным курсе  для выкладчыкаў, трэнераў і менеджараў сферы дадатковай адукацыі дарослых Гродзенскай вобласці, які будзе  адбывацца з жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».

На працягу курса ўдзельнікі:
- Пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых і стандартамі нефармальнай адукацыі;
- Удасканаляць прафесійныя кампетенцыі ў галіне арганізацыі, распрацоўкі, правядзення і ацэнкі адукацыйных праграм для розных мэтавых груп;
- Распрацуюць уласную адукацыйную праграму, якую змогуць правесці на мясцовым узроўні пасля заканчэння навучальнага курса.

Падрабязней у Конкурсах [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/15037

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/konkurs/15034