Радыё Сталіца: гутарка пра беларускамоўную адукацыю
Сёння ў 15.15 у эфіры Радыё Сталіца. Задавайце пытанні праз смс на № 9705.
Распачаўся новы навучальны год. У тым ліку і для гімназій, школ з беларускай мовай навучання. Кажуць, попыт на беларускамоўную адукацыю расце. А ці паспявае гэты попыт задавальняць Міністэрства адукацыі? Ці ўсе бацькі, хто хацеў аддаць сваіх дзетак у навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, змаглі гэта зрабіць? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем 5 верасня са “сталічнымі гасцямі”: прадстаўніком Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, а таксама акцёрам Купалаўскага тэатра Паўлам Харланчуком (Paval Kharlanchu [1]k) і старшынёй апякунскай рады Гімназіі №23 г. Мінска Крысцінай Вітушкай (Kryscina Vitushka [2]). Мадэратар дыскусіі – Віталь Краўчанка (Vital Kraŭčanka [3]). Пачатак: 15.15. Слухайце нас у FM- дыяпазоне і анлайн на сайце www.radiostalica.by [4]. Пытанні прымаюцца цягам эфіру на №9705.
Радыё Сталіца [5]
