Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Семінар, прысвечаны методыкам работы з медыятэкстамі на ўроках

Семінар, прысвечаны методыкам работы з медыятэкстамі на ўроках

19.09.2016

На міжнародным навукова-практычным семінары «Методыкі фарміравання медыйнай і інфармацыйнай граматнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі», які пройдзе 27 верасня 2016 г. у Нацыянальным інстытуце адукацыі, выступяць чэшскія медыяпедагогі Іржы Бэнэш і Павэл Марціноўскі. 

Праблемнае поле семінара:

Рэалізацыя медыяадукацыі ў школе: метадычны аспект;
Гісторыка-грамадазнаўчая адукацыя школьнікаў у Чэхіі: узроўні і магчымасці рэалізацыі медыяадукацыйнага патэнцыялу;
Формы рэалізацыі медыяадукацыі ў чэшскай пачатковай школе;
Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні медыятэкстаў у адукацыйным працэсе. 

Семінар бясплатны. Удзельнікі атрымаюць сертыфікат.

Падрабязней у Конкурсах [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/15131

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/konkurs/15130