Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў Bеlаrus Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr – 2017

Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў Bеlаrus Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr – 2017

22.12.2016

Да ўдзелу ў навукова-інжынерным конкурсе Bеlаrus Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr – 2017 запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў. Конкурс праводзіцца па катэгорыях «інфарматыка», «матэматычныя навукі», «праектаванне» (электратэхніка і механіка), «робаты і разумныя машыны», «фізіка», «экалогія і праблемы навакольнага асяроддзя», «энергазберагальныя тэхналогіі».

Апошні тэрмін рэгістрацыі – 15 студзеня 2017 г.

Па выніках конкурсу найлепшыя праекты прадставяць Беларусь на Міжнародным навукова-інжынерным конкурсе Іntеl Іntеrnаtіоnаl Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr, які пройдзе ў Лос-Анджэлесе.

Падрабязней у Конкурсах [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/15318

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/konkurs/15317