Пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Павел Татарнікаў прэзентуюць кнігу «Айчына. Маляўнічая гісторыя»
Аўтограф-сесіі адбудуцца ў Мінску ў пятніцу, 20 студзеня, ад 18 да 20 гадзін у гандлёвым цэнтры «Цівалі» (вуліца Прытыцкага, 29, трэці паверх, аўдыторыя 366), дзе адбываюцца курсы «Мова Нанова». Кошт кнігі — 45 рублёў.
Аўтограф-сесія ў кнігарні «Акадэмкніга» (праспект Незалежнасці, 72) пройдзе ў чацвер, 19 студзеня, ад 17 да 20 гадзін.

Аўтары адзначаюць, што «Айчына» найперш адрасаваная дзецям і падлеткам. Але гэта не значыць, што яна будзе не цікавая дарослым, гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і.

«Калі мы працавалі над ёй, то ўяўлялі сваю аўдыторыю, і гэта наклала адбітак на сам тэкст, на яго стылістыку. Кожны аповед сканчваецца гістарычнай віктарынай, — распавядае Уладзімір Арлоў. — Што да мастацкага афармлення, то стаўка была зробленая на маляваныя ілюстрацыі, у адрозненне ад «Краіны Беларусь», дзе ілюстрацыйны матэрыял аўтэнтычны: мініяцюры лепапісавых хронік, гравюры, фотаздымкі…»
«Айчына» насамрэч маляўнічая: на 223 старонках размешчаныя 200 малюнкаў, сярод якіх 65 партрэтаў гістарычных асоб і каля 40 гістарычных панарам, што можна разглядаць гадзінамі.

Паводле nn.by [1]
