Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дзень з ЕГУ ў Мінску адбудзецца 15 красавіка

Дзень з ЕГУ ў Мінску адбудзецца 15 красавіка

11.04.2017

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў, а таксама ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у традыцыйным бясплатным адукацыйным варкшопе «Дзень з ЕГУ», які адбудзецца ў Мінску 15 красавіка.

У час мерапрыемства старшакласнікі змогуць прыняць удзел у дыскусіях і атрымаць навыкі па самых актуальных напрамках у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, якія прапануюцца да вывучэння на 5 бакалаўрскіх праграмах ЕГУ.

15 красавіка падчас «Дня з ЕГУ» перад удзельнікамі выступяць з адкрытымі лекцыямі выкладчыкі бакалаўрскіх праграм «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Культурная спадчына і турызм", «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза», а таксама будзе праведзены майстар-клас ад выкладчыкаў праграмы «Візуальны дызайн і медыя». Акрамя таго, вы зможаце задаць усе пытанні і атрымаць індывідуальныя кансультацыі аб паступленні, здачы іспытаў, вучобе ва ўніверсітэце і пражыванні ў Вільні ад супрацоўнікаў Рэктарскага офіса.

Важна! Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы [1] да 14 красавіка.

«Дзень з ЕГУ» адбудзецца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Раў [2] у Мінску (па адрасе пр. газеты «Праўда» 11 [3], ст. м. Пятроўшчына).

 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/15540

Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScjpTLfs23-JEJsVyW3AoS7_Zvg84YvcttFPCNk48EXL4RCpg/viewform?c=0&w=1
[2] http://ibb-minsk.by/
[3] http://ibb.by/ru/conference#target_map