Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «ЛіМ» абвяшчае конкурс метадычных распрацовак на лепшы ўрок

«ЛіМ» абвяшчае конкурс метадычных распрацовак на лепшы ўрок

01.07.2017
Выдавецкі дом "Звязда" і рэдакцыя газеты "Літаратура і мастацтва" абвяшчаюць конкурс пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры "Урокі сучаснасці". Удзельнічаць у ім могуць аўтары з Беларусі.
 
На суд журы будуць прадстаўлены метадычныя распрацоўкі ўрокаў пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры. Гэта творы беларускіх аўтараў, напісаныя пачынаючы з 1990 года. Работы неабходна даслаць з 1 ліпеня па 31 снежня 2017 года ўключна на электронны адрас lim_new@mail.ru [1]
 
Тэкст метадычнай распрацоўкі павінен змяшчаць у сабе назву і тэму занятка, абгрунтаванне актуальнасці тэмы, пералік твораў да занятку, арыгінальнасць правядзення ўрока, удзел вучняў і падведзеныя вынікі.
 
Матэрыялы будуць разглядацца ў рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”, лепшыя работы ўбачаць свет на яе старонках.
 
Аўтары трох лепшых распрацовак атрымаюць грашовыя ўзнагароды ў памеры 10, 7 і 5 базавых велічынь адпаведна занятаму месцу.
 
Палажэнне аб конкурсе глядзіце тут. [2]
П [3]аводле газеты "Звязда" [3]

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/15682

Спасылкі
[1] mailto:lim_new@mail.ru
[2] http://www.zviazda.by/sites/default/files/konkurs2.doc
[3] http://www.zviazda.by/be/news/20170626/1498485283-lim-abvyashchae-konkurs-metadychnyh-raspracovak-na-lepshy-urok