Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Адзіны ў Кобрыні беларускі краязнаўчы музей хутка адчыніцца пасля рамонту ў сярэдняй школе №7.

Адзіны ў Кобрыні беларускі краязнаўчы музей хутка адчыніцца пасля рамонту ў сярэдняй школе №7.

16.09.2017

Радыё Рацыя [1]
Адзіны ў Кобрыні беларускі краязнаўчы музей хутка адчыніцца пасля рамонту ў сярэдняй школе №7. «Музей стане большым і абноўленым,» – кажа яго загадчыца, настаўніца пачатковых класаў Наталля Мех. Паводле Наталлі Мех, яны з мужам Аляксандрам уклалі ў гэту справу час, рукі і душу. Працавалі на валанцёрскіх пачатках. Матэрыяльны бок школа ўзяла на сябе. Беларускі музей запатрабаваны ў Кобрыні, як кажа Наталля. – У музеі ўжо шмат часу не рабіўся ніякі рамонт. То да каго звяртацца? Канешне, да майго мужа. І сцены ён раўняў, і клеілі шпалеры з ім разам. Потым з еўравагонкі шыкоўную сцяну зрабілі. Шмат часу патрацілі. Канешне, ніхто нам грошы за гэта не плаціць. Але я мужу кажу: палітыка палітыкай, а гэта беларуская культура, яе трэба адраджаць. Па словах грамадскага актывіста Аляксандра Меха, мужа Наталлі, наведвальнікі музея змогуць не толькі пачуць пра беларускія традыцыі, культуру, але і ўбачыць, як жылі нашы продкі, чым займаліся. Менавіта з гэтага трэба пачынаць для вяртання памяці продкаў.

DSC_0122

DSC_0901

DSC_0908

IMG_2718

Чытайце больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/kobrynski-krayaznauchy-muzej-neuzaba/ [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/15788

Спасылкі
[1] https://www.racyja.com/hramadstva/kobrynski-krayaznauchy-muzej-neuzaba/