Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > TUT.BY рэкламуе "рэвалюцыйныя" ідэі ў адукацыі, якія беларускія настаўнікі ўжываюць амаль 10 год

TUT.BY рэкламуе "рэвалюцыйныя" ідэі ў адукацыі, якія беларускія настаўнікі ўжываюць амаль 10 год

03.12.2017

2 снежня у раздзеле "Грамадства" партала тут.by было апублікавана інтэрв'ю [1]з Рустамам Курбатавым - маскоўскім стваральнікам прыватнай школы. Сярод банальных фразаў пра тое, што ў школе павінна быць цікава вучням, што дзеці здабываюць інфармацыю з дапамогай гаджэтаў і г.д., гэты бізнэс-педагог падаў беларускім настаўнікам інавацыйную ідэю, як зрабіць рэвалюцыю ў школе. "Как сделать революцию за 40 минут? Начать с работы в группах. В классе 30 человек. К доске не вызывать, потому что это неприлично, с места не спрашивать, потому что это бестолково. Задавая любой вопрос, говорим: «Сперва обсудите с соседом». 3 минуты". 

Менавіта гэта і было вынесена журналістам у загаловак артыкула: "Настаўнік можа зрабіць рэвалюцыю за 40 хвілін". 

Не хочацца думаць, што TUT.BY наўмысна не заўважае тое, што робяць нашы настаўнікі, і падае нам "інавацыі"  выключна з усходу. Будзем лічыць, што журналістка, якая рыхтавала інтэрв'ю, не зусім арыентуецца ў адукацыйных тэмах, і карыстанне гаджэтамі для пошука інфармацыі праз гугл для яе праблема.  Інакш бы перад тым, як выносіць тэму  "рэвалюцыі" ў загаловак, яна б даведалася, што  настаўнікі Беларусі ўкараняюць гэту ідэю ў практыку як мінімум з 2009 года. І гэтая асобна ўзятая "ідэя" (правіла непадымання рукі) [2] - працуе толькі ў сістэме - тэхналогіі актыўнай ацэнкі. Нашы настаўнікі пра гэта напісалі кнігі [3], зрабілі сайт [4] і наздымалі відэа (тут [5], тут [6], тут [7] і тут [8]), дзе паказваюць, як гэта выглядае на практыцы. 

Ну а ў раздзел "Грамадства" выносіць досвед і сцверджанні пра грамадства суседняй краіны - толькі блытаць нашых людзей. Прыватная маскоўская школа - гэта добра, але чаму не напісаць пра наш Беларускі гуманітарны ліцэй, дзе жывуць тыя ж ідэі свабоды, гуманістыкі, а галоўнае - які з'яўляецца часткай беларускага грамадства. 

Кніга, напісаная беларусамі, хутка выйдзе ў Маскве ў перакладзе на рускую мову. 
 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/15950

Спасылкі
[1] https://news.tut.by/society/571352.html
[2] http://aacenka.by/?p=9078
[3] http://aacenka.by/?page_id=63
[4] http://aacenka.by/
[5] https://www.youtube.com/watch?v=n8TDo_OgAmY&t=181s
[6] https://www.youtube.com/watch?v=iLY-I8kfG-U&t=77s
[7] https://www.youtube.com/watch?v=BPzA4ytDM9Q&t=5s
[8] https://www.youtube.com/watch?v=neCCth2VVHI&t=5s