Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «ЛіМ» абвяшчае конкурс метадычных распрацовак для найлепшага ўрока

«ЛіМ» абвяшчае конкурс метадычных распрацовак для найлепшага ўрока

14.04.2018

Выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя газеты «Літаратура і мастацтва» абвяшчаюць конкурс на найлепшы ўрок пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры, дзе, як у люстэрку, выяўляюцца асноўныя пытанні, якімі жыве грамадства сёння. Удзельнічаць у ім могуць аўтары з Беларусі.


На конкурс прадстаўляюцца метадычныя распрацоўкі ўрокаў пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры (творы беларускіх аўтараў, напісаныя не раней як за 1990 год).

Тэкст метадычнай распрацоўкі павінен змяшчаць у сабе назву і тэму занятка, абгрунтаванне актуальнасці тэмы, пералік твораў да занятку, арыгінальнасць правядзення ўрока, удзел вучняў і падведзеныя вынікі. Аб'ём тэксту — да 7000 знакаў.

Матэрыялы будуць разглядацца ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», найлепшыя работы ўбачаць свет на яе старонках.

Аўтары трох лепшых распрацовак атрымаюць грашовыя ўзнагароды ў памеры 10, 7 і 5 базавых велічынь адпаведна занятаму месцу.

Працы можна дасылаць з 18 красавіка па 31 снежня 2018 года на адрас lіm_nеw@mаіl.ru [1] з пазнакай «Конкурс для настаўнікаў».

Палажэнне аб конкурсе глядзіце тут [2].

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16195

Спасылкі
[1] mailto:l%D1%96m_n%D0%B5w@m%D0%B0%D1%96l.ru
[2] http://zviazda.by/sites/default/files/konkurs_lim.doc