Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Запрашаем на Фестываль “АКТЫЎНАЯ АЦЭНКА Ў ПРАКТЫЦЫ РАБОТЫ НАСТАЎНІКАЎ”

Запрашаем на Фестываль “АКТЫЎНАЯ АЦЭНКА Ў ПРАКТЫЦЫ РАБОТЫ НАСТАЎНІКАЎ”

07.05.2018

 

ФЕСТЫВАЛЬ

“АКТЫЎНАЯ АЦЭНКА Ў ПРАКТЫЦЫ РАБОТЫ НАСТАЎНІКАЎ”

 

Паважаныя калегі!

 

Запрашаем прыняць удзел у фестывалі педагагічных ідэй “Актыўная ацэнка ў практыцы работы педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі”

Фестываль арганізуецца цэнтрам прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2018 год.

Тэрмін правядзення фестывалю – 14 чэрвеня 2018 года.

Мэта фестывалю: абмен педагагічным вопытам выкарыстання стратэгій актыўнай ацэнкі як сродка павышэння акадэмічнай паспяховасці, ўнутранай матывацыі, ацэначнай самастойнасці і адказасці вучняў за ўласнае навучанне.

          Да ўдзелу запрашаем педагагічных работнікаў, удзельнікаў дыстанцыйнага курса 2017/2018 г.,  метадыстаў,  кіраўнікоў  устаноў адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і бацькоўскай грамадскасці.

          Тэматычныя напрамкі работы на фестывалі:

  1. Мэтавызначэнне: прыняцце  вучнямі мэтаў навучання і крытэрыяў поспеху.
  2. Арганізацыя ў класе дыскусій, выкарыстанне пытанняў і заданняў, якія даюць інфармацыю аб працэсе навучання ( “светлафор”,  рэфлексія, тэхнікі задавання пытанняў, ключавыя пытанні і інш).
  3. Зваротная сувязь: інфармацыя якая дапамагае вучыцца.
  4. Практыкі ўзаеманавучання (праца ў групах, парах, узаемаацэнка…)
  5. Вучань як суб’ект працэсу ўласнага навучання (уцягванне вучня ў распрацоўку мэты, НаШтоБуЗУ, узаемаацэнка, самаацэнка, выбар, самастойнасць, ключавыя пытанні, сувязь ведаў з рэчаіснасцю, выкарыстанне выклікаў і праблемных пытанняў, вера ў магчымасці вучня…)

Фармат удзелу:

  • правядзенне  майстар-класа па тэматычных напрамках фестывалю;
  • урок для дарослых;
  • прэзентацыя педагагічнай ідэі (актыўная ацэнка ў практыцы работы педагогаў);
  • прэзентацыя метадычных распрацовак, сайта або праекта;
  • свабодны ўдзел.

Майстар-класы/урок для дарослых:

  • працягласць майстар-класа/урока для дарослых (з рэфлексіўным абмеркаваннем)  не павінна перавышаць 1 гадзіну 20 хвілін;
  • тэматыка майстар-класаў павінна адпавядаць і раскрываць адзін з тэматычных напрамкаў фестывалю;

Прэзентацыя педагагічнага вопыту,  ідэі, стратэгіі;  дэманстрацыя відэафільма, метадычнага дапаможніка, сайта або праекта і г.д.:

  • прэзентацыя не павінна перавышаць 20 хвілін;
  • педагагічная ідэя  павінна адпавядаць тэматычнаму накірунку фестываля і аптымізаваць працэс  укаранення актыўнай ацэнкі ў адукацыйную практыку;

Дадатковая інфармацыя:

  1. Фестываль пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 20 [1]
  2. Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00, пачатак работы фестываля ў 10.00.
  3. Іншагароднім удзельнікам на час правядзення фестывалю прадастаўляецца інтэрнат недалека ад акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Леаніда Бяды, 24. Кошт пражывання 2р.37 кап.
  4. Удзел у фестывалі бясплатны.
  5. Камандзіровачныя расходы за кошт камандзіруючай арганізацыі
  6. арганізатары фестывалю пакідаюць за сабой права адбору майстар-класаў і прэзентацый.
  7. Рэгістрацыя ўдзельнікаў фестывалю:

Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны  зарэгістравацца не пазней за 25 мая 2018 года  па  спасылцы https://goo.gl/forms/N2pyLjj0S7RsHJvB3 [2]

 

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16235

Спасылкі
[1] https://www.google.by/maps/place/%D1%83%D0%BB.+%D0%9D%D0%B5%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B0+20,+%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA/@53.933135,27.5894782,17z/data=!3m1!4b1!4m5!3m4!1s0x46dbcf6d54f3b2ff:0xc742201fea6b0eba!8m2!3d53.933135!4d27.5916669
[2] https://goo.gl/forms/N2pyLjj0S7RsHJvB3