Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Сёння ў беларускіх школах прагучыць апошні званок для выпускнікоў

Сёння ў беларускіх школах прагучыць апошні званок для выпускнікоў

30.05.2018
30 траўня ў школах Беларусі прагучыць апошні званок для выпускнікоў. 
 
Для 11-класнікаў краіны ўпершыню будзе арганізаванае рэспубліканскае свята "Апошні званок". Яно адбудзецца ў комплексе "Мінск-Арэна". Акрамя выпускнікоў сталіцы на яго запрошаныя па 100 лепшых выпускнікоў з усіх абласцей. З Мінскай вобласці на свята прыбудуць 600 выпускнікоў.
 
У Мінску ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды апошняга званка пройдуць з 10.00 да 11.00 ва ўсіх школах. Як адзначае БЕЛТА [1], са школамі сталіцы развітаюцца больш чым 10 тысяч адзінаццацікласнікаў. 
 
Для дзевяцікласнікаў да 21.00 будуць арганізаваныя розныя забаўляльныя мерапрыемствы, экскурсійныя праграмы.
 
Дарэчы, у сувязі з апошнімі званкамі сёння ў Мінску абмежаваны продаж алкагольных напояў.
Па інфармацыі Еўрарадые.  [2]

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16273

Спасылкі
[1] http://www.belta.by/society/view/poslednij-zvonok-dlja-vypusknikov-prozvenit-segodnja-v-shkolah-belarusi-304717-2018/
[2] https://euroradio.fm/syonnya-u-belaruskih-shkolah-praguchyc-aposhni-zvanok-dlya-vypusknikou