Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Бацькі не спыняюцца: 20 жніўня адбудзецца суд па справе доступу да беларускамоўнага навучання

Бацькі не спыняюцца: 20 жніўня адбудзецца суд па справе доступу да беларускамоўнага навучання

15.08.2018
Беларускі Хельсінкскі Камітэт на сваёй старонцы [1] ў фэйсбуку "Правы чалавека ў Беларусі" паведамляе:
"У нас намячаецца цікавая справа аб доступе да правасуддзя для бацькоў, якія дамагаюцца груп у дзіцячых садках на беларускай мове.
Сутнасць такая:  бацькам, якія хацелі накіраваць дзяцей у беларускамоўную групу, адмовілі ў гэтым. Маўляў, беларускамоўныя групы ёсць, хоць навучанне там адбываецца па-руску і толькі некаторыя прадметы на беларускай мове. Бацькі не пагадзіліся. Абскардзіў у Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама. Камітэт сказаў, што такія групы з'явяцца, але толькі з 2019 года. Бацькі не могуць чакаць да 2019 года і абскардзілі адмову ў судзе. Аднак суд адмовіў у разглядзе справы.
 
Гэта можна трактаваць як адмову ў правасуддзі. Але адмова ў доступе да правасуддзя недапушчальная  пры ніякіх абставінах - так кажа і наша Канстытуцыя, і міжнародныя дакументы.
 
Панядзелак, 20 жніўня, у 15.00, вул. Дуніна Марцінкевіча, 1/3, Мінскі гарадскі суд. Бацькі і Гары Паганяйла пазмагаюцца за доступ да правасуддзя. Працэс адкрыты. Прыйсьці можа любы зацікаўлены."
Дадатковыя малюнкі: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16356

Спасылкі
[1] https://web.facebook.com/belhelcom/?hc_ref=ARSZoEm5rsc0zyAbSyFYZcQnmDn5FtAktgvvmAfdLtzhGazgW9AAt2I_kKVFBKYJ48A&fref=nf