Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Новы кліп Лявона Вольскага "Аперацыя "Адукацыя""

Новы кліп Лявона Вольскага "Аперацыя "Адукацыя""

18.12.2018
Спасылка на YouTube відэа: 
Лявон Вольскі рыхтуе да выхаду новы альбом “Hravitacyja” [1]. Ён павінны стаць заключнай часткай трылогіі, распачатай дыскамі “Hramadaznaŭstva” (2014) і “Psychasamatyka” (2016). Праект запісаны ў Вільні са Снорэ Бэргэрудам і зараз знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Канцэртная прэзентацыя [2] адбудзецца ў Беларусі. 
Прапануем пазнаёміцца з адной з песен новага альбому "Аперацыя "Адукацыя"".
Грошы на выданне альбому "Гравітацыя" збіраюцца ўсім беларускім грамадствам. 
 
Вучыся, хлопча, 
Сядзі за партай,
Грызі навукі 
Граніт упарта
 
Аперацыя "Адукацыя"
Да канца жыцця адгукаецца
 
Ідзі да дошкі
І крэмзай крэйдай.
Кажы, што можна,
Рабі, што трэба.
 
Аперацыя "Адукацыя"
Да канца жыцця адгукаецца
 
Хадзі ў школу
У школьнай форме,
Цябе па горла 
Усім накормяць.
 
Аперацыя "Адукацыя"
Да канца жыцця адгукаецца
 
Адукацыя-акупацыя
На ўсім жыцці адбіваецца. 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16514

Спасылкі
[1] http://newalbum.lavonvolski.com/
[2] https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/kluby/volski-prezentacyja-alboma-hravitacyja-273558/?fb