Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Саюз польскіх настаўнікаў пачынае акцыю пратэсту.

Саюз польскіх настаўнікаў пачынае акцыю пратэсту.

18.12.2018

Саюз польскіх настаўнікаў пачынае агульнанацыянальную акцыю пратэсту, пра гэта сёння паведаміла Польскае радыё [1]. [1] Настаўнікі і працаўнікі адукацыі патрабуюць павелічэньня іх базавай зарплаты на 1 000 злотых (гэта больш за 233 эўра). 

Кіраўнік Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж (Sławomir Broniarz, на фота) пераконвае, што настаўнікі - гэта „найгорш аплачваная прафэсійная група ў Польшчы”. Аднак, пакуль ён не паясьняе, якія канкрэтныя формы будзе мець пратэст.

„Яго форма будзе вельмі разнастайная”, - заявіў Броняж. Ён адзначыў, што ў цяперашні час на бальнічным знаходзіцца каля 11 тысяч настаўнікаў. 
„Мы клапоцімся пра іх здароўе. Ніхто з настаўнікаў не злоўжывае бюлетэнямі”, - запэўніў старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў.

На 8 студзеня заплянаванае паседжаньне Рады грамадзкага дыялёгу Саюзу польскіх настаўнікаў, на які арганізацыя запрашае прэм'ер-міністра і міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16520

Спасылкі
[1] http://www.radyjo.net/4/89/Artykul/397740