Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў і на іх падставе выяўляюць здольнасці да спорту.

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў і на іх падставе выяўляюць здольнасці да спорту.

20.12.2018

Як паведаміў на сваёй старонцы [1] Яўген Лівянт каля дваццаці школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, на падставе біяметрычных тэхналогій (па узорам малюнкаў пальцаў) выяўляюць прыроджаныя здольнасці да розных відаў спорту і даюць практычныя рэкамендацыі законным прадстаўнікам для накіравання дзіцяці ў ДЮСШ і СДЮШАР па спецыялізацыях у адпаведнасці з яго здольнасцямі і талентам.

А ў вучняў, якія атрымліваюць адукацыю на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, на падставе біяметрычных тэхналогій выяўляюць прыроджаныя здольнасці да розных відаў дзейнасці і даюць практычныя рэкамендацыі законным прадстаўнікам для накіравання дзіцяці ў профільныя класы, ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з яго прыроджанымі і набытымі здольнасцямі.

Разам з тым яшчэ ў 2016 годзе Камісіяй па барацьбе з ілжэнавукай расійскай Акадэміі навук быў выпушчаны мемарандум [2], у якім навукоўцы абгрунтоўваюць ілжэнавуковасць дэрматагліфічнага тэставання.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16528

Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/repetitor.mf/posts/2092688747418477
[2] http://klnran.ru/2016/05/memorandum01-dermatoglifika/?fbclid=IwAR0Kpk0g4wqt4x61j54LrEXqyXYz8Y6YuJy2akCirzOAVUPDdYGX1sB8Uw0