Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Да ўвагі настаўнікаў замежнай мовы! Курсы падрыхтоўкі да атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Да ўвагі настаўнікаў замежнай мовы! Курсы падрыхтоўкі да атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

16.01.2019

Падрыхтоўка настаўнікаў замежнай мовы да праходжання атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ІПКіПК установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» 2019/02/06 г. арганізуе навучальны курс «Падрыхтоўка настаўнікаў замежнай мовы да праходжання атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі» ў аб'ёме васьмі гадзін.

Кошт навучання складае 49 BYN. Аплата ажыццяўляецца на разліковы рахунак МДЛУ BY02 AKBB 3632 9000 0547 4530 0000 у філіяле № 514 ААТ «АСБ «Беларусбанк» г. Мінск, код банка AKBBBY21514, УНП 100028902 або ў касе ўніверсітэта.

Час заняткаў: 9.45 - 15.50
Зарэгістравацца на курс можна з 9.00 у дэканаце факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ІПКіПК МДЛУ - аўд. Б-407.
З сабой неабходна мець пашпарт, квітанцыю аб аплаце і яе копію.
Заяўкі на ўдзел просім падаваць не пазней, чым за тры дні да пачатку курса па тэлефоне: +375172882566 або па электроннай пошце fppk@mslu.by [1].

Крыніца: Суполка настаўнікаў замежных моў [2].


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16602

Спасылкі
[1] mailto:fppk@mslu.by
[2] https://zamezhniki.blogspot.com/2019/01/blog-post.html?fbclid=IwAR12yCvuB7JDjMNrNqaZwxvc-3waOZuWKSsVRlCJQCoh7pmB8-dWqAomkpw