Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Вучэбная прэзентацыя: 6 рэсурсаў, якія вывядуць яе на новы ўзровень

Вучэбная прэзентацыя: 6 рэсурсаў, якія вывядуць яе на новы ўзровень

24.01.2019

Стварэнне прэзентацый – задача, з якой сутыкаецца кожны настаўнік. Добрую прэзентацыю адрознівае не толькі лаканічнасць і правільная паслядоўнасць падачы візуальнай інфармацыі, тэзісаў і ключавых слоў, але і якаснае дэталёвае афармленне, якое дапаможа зацікавіць вучняў і не адцягне ўвагу ад зместу. Сёння мы прапануем вашай увазе 6 рэсурсаў на любы густ, якія значна пашыраюць магчымасці прэзентацыі ў вашай працы.

  1. Prezi [1]

Мультымедыйная прэзентацыя Prezi ўсё часцей выцясняе папулярны MS PowerPoint з экранаў на ўроках, лекцыях і канферэнцыях. Сервіс стаў папулярным дзякуючы таму, што на Prezi карыстальнік атрымлівае значна больш магчымасцяў арыгінальна падаць кантэнт, чым у звычайных прэзентацыях.

У аснове структуры Prezi – віртуальны ліст, на якім размяшчаюцца элементы прэзентацыі: тэкст, графічныя элементы, мультымедыйны кантэнт.

Аўтар вылучае групы элементаў у слайды, пракладае паміж слайдамі маршрут і вызначае ракурс прагляду. Дэманстрацыя нагадвае палёт камеры ад першага слайда да наступных са зменай маштабавання. Маршрут і маштаб можна змяніць нават падчас паказу прэзентацыі. За кошт кручэння камеры вакол сваёй восі, дынамічных пераходаў і нелінейнага прагляду слайдаў прэзентацыі ў Prezi заўсёды выглядаюць эфектна.

Крыніца>> [2]

 

  1.  Haiku Deck [3]

Haiku Deck — гэта ідэальны інструмент для хуткага стварэння прэзентацый. Галоўная перавага сервісу – выдатна распрацаваны інтэрфэйс, камфортны для любога карыстальніка: вам не давядзецца марнаваць час на яго асваенне. Вы проста адкрываеце рэдактар і адразу ж пачынаеце накідваць свае загалоўкі, малюнкі і тэксты на слайды.

Просты ў карыстанні, Haiku Deck прапануе вам усе самыя неабходныя функцыі, у тым ліку выбар з некалькіх тэм афармлення, фонавыя малюнкі, розныя тыпы загалоўкаў, устаўку тэксту, графікаў і дыяграм.

Крыніца>> [4]

 

  1. Slides Carnival [5]

На Slides Carnival вы знойдзеце якасныя шаблоны для стварэння эфектных прэзентацый у PowerPoint, Google Slides і не толькі. Slides Carnival можа прапанаваць вам не так шмат шаблонаў, але большасць з іх вызначаецца багатым і якасным напаўненнем. Шаблоны на гэтым рэсурсе складаюцца з мноства дэталёва распрацаваных слайдаў з адмысловымі фонамі, шрыфтамі, табліцамі для рэдагавання, графікамі, дыяграмамі і інш.

Для зручнага пошуку па каталогу на сайце ёсць тэматычныя рубрыкі. Яны дазволяць хутка падабраць шаблоны для творчых, вучэбных і іншых прэзентацый.

Крыніца>> [6]

 

  1. Slides [7]

Slides – гэта анлайн-платформа для стварэння і дэманстрацыі прэзентацый з магчымасцю ўставіць гатовы варыянт на свой сайт або падзяліцца прэзентацыяй у сацыяльных сетках па спасылцы.

Бясплатная версія платформы прапануе базавы функцыянал, з якім можна ствараць паўнавартасныя прэзентацыі. Пасля публікацыі яны становяцца даступныя ўсім карыстальнікам. Гатовыя прэзентацыі добра чытаюцца і на мабільных прыладах.

Важнай перавагай Slides з'яўляецца база прэзентацый карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе. Сярод іх можна знайсці прыклады, якія адпавядаюць вашай тэме. Акрамя таго, можна выкарыстоўваць слайды існуючых прэзентацый іншых карыстальнікаў як пачатковыя макеты сваіх слайдаў.

Крыніца>> [8]

 

  1. Slide Team [9]

Таксама, як і Slides Carnival, Slide Team прапаноўвае безліч якасных гатовых шаблонаў для прэзентцый у PowerPoint. Рэсурс стане знаходкай для аматараў інфаграфікі, схем і дыяграм у прэзентацыях. Функцыянальны інтэрфэйс дапаможа знайсці патрэбны шаблон або слайд за адзін клік.

 

  1. SlideStore [10]

Шаблоны прэзентацый PowerPoint ад SlideStore у лаканічным, дзелавым стылі дапамогуць эфектна прэзентаваць любую тэму. Адзіны мінус – у кожным шаблоне невялікая колькасць слайдаў.

Крыніца>> [11]

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16630

Спасылкі
[1] https://prezi.com/
[2] http://nagel-heart.ru/moya-rabota/korotko-o-rabote-s-prezi-com-chast-1
[3] https://www.haikudeck.com/
[4] https://lifehacker.ru/haiku-deck/
[5] https://www.slidescarnival.com/category/free-templates
[6] https://lifehacker.ru/shablony-prezentacij-skachat-besplatno/
[7] https://slides.com/
[8] https://te-st.ru/entries/slides-making-presentations/
[9] https://www.slideteam.net/professional-powerpoint-templates
[10] https://slidestore.com/categories/free-presentations/
[11] https://www.facebook.com/bsuby/posts/2241423102548479