Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > 27 лютага - семінар «Мадэляванне вучэбнага занятку па замежнай мове з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій»

27 лютага - семінар «Мадэляванне вучэбнага занятку па замежнай мове з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій»

05.02.2019

27 лютага 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар "Мадэляванне вучэбнага занятку па замежнай мове з выкарыстаннем інфармацыйных адукацыйных тэхналогій».

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі замежных моў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі для дарослых.

Падчас семінара будуць разглядацца наступныя пытанні:    Кароткі агляд сучасных адукацыйных тэхналогій.

  •     Адукацыйная дзейнасць па замежнай мове на аснове інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
  •     Мадэляванне вучэбнага занятку па замежнай мове c выкарыстаннем сэрвісаў Вэб 2.0:
    • сэрвісы Google для стварэння навучальных матэрыялаў па замежнай мове (стварэнне апытання / тэсту, сумеснай прэзентацыі);
    • сродкі візуалізацыі інфармацыі (стварэнне аблокаў слоў, фотакалаж, інтэлект-карты);
    • сэрвісы для стварэння інтэрактыўных практыкаванняў (віктарын, крыжаванак, словавых пазлаў, навучальных гульняў і інш).

Па выніках семінара ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 26 лютага 2019 года выслаць заяўку па прыведзенай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: aduby.seminar@gmail.com [1]

Больш інфармацыі пра семінар шукайце ў дакуменце па спасылцы [2].

Крыніца - Нацыянальны адукацыйны партал [3].


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16658

Спасылкі
[1] mailto:aduby.seminar@gmail.com
[2] http://adu.by/images/2019/02/infarm-list-NIA-270219.doc
[3] http://adu.by/be/home-be/naviny/ochnye-distantsionnye-seminary-seminary-praktikumy/2600-respublikanskij-seminar-modelirovanie-uchebnogo-zanyatiya-po-inostrannomu-yazyku-s-ispolzovaniem-informatsionnykh-obrazovatelnykh-tekhnologij.html