Час гаварыць пра дыслексію - інфармацыйная сустрэча 27 лютага

Мэта сустрэчы: сабраць на адной пляцоўцы ўсіх тых, хто цікавіцца тэмай дыслексіі, абмеркаваць бягучую сітуацыю ў Беларусі і шляхі развіцця ініцыятывы Dyslexia Belarus [2].
Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:
- Што такое дыслексія і якія асаблівасці навучання яна абумоўлівае;
- Лічбы, геаграфія, прагнозы;
- Сусветная практыка: дыягностыка, карэкцыя, сацыяльная інклюзія;
- Сітуацыя ў Беларусі;
- Асабісты досвед людзей з дыслексіяй ў Беларусі.
Месца правядзення мерапрыемства: Прыватная школа Stem, пр. Пераможцаў, 5
Дата і час: 27 лютага ў 18:00.
Для ўдзелу зарэгіструйцеся па спасылцы [3].
Крыніца - Dyslexia Belarus [4]