Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > 1 сакавіка - канферэнцыя «Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў»

1 сакавіка - канферэнцыя «Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў»

19.02.2019

1 сакавіка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў». Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі і настаўнікі беларускай, рускай і замежнай моў і літаратур, мастацтва, гісторыі, грамадазнаўства, аспіранты і магістранты.

Напрамкі работы канферэнцыі:

  • Спецыфіка асэнсавання малой радзімы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў.
  • Метадычныя аспекты раскрыцця вобраза малой радзімы пры навучанні літаратуры.
  • Асаблівасці вывучэння твораў, прысвечаных малой радзіме, у адукацыйным працэсе.
  • Формы і метады краязнаўчай работы ў школе.

Як патрапіць:

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 22 лютага 2019 года даслаць заяўку па прыведзенай форме на электронны адрас: conferencehum@gmail.com [1].

Адрас аргкамітэта: 220004, г. Мінск вул. Караля, д. 16, к. 416, лабараторыя гуманітарнай адукацыі.

Тэлефон для даведак: +375 17 229 19 46 (Караткевіч Вячаслаў Іванавіч).

 

Больш падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі – у інфармацыйным лісце [2].

Крыніца - Нацыянальны адукацыйны партал [3].


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16693

Спасылкі
[1] mailto:conferencehum@gmail.com
[2] https://adu.by/images/2019/02/Mal_radzima-NIA-infarm-list.doc
[3] https://adu.by/ru/homepage/novosti/nauka/2640-respublikanskaya-navukova-praktychnaya-kanferentsyya-malaya-radzima-tvorchastsi-belaruskikh-pismennika.html