Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Польскія настаўнікі страйкуюць. Іх заробкі ў разы большыя, чым у Беларусі

Польскія настаўнікі страйкуюць. Іх заробкі ў разы большыя, чым у Беларусі

09.04.2019

8 красавіка ў Польшчы пачаўся страйк настаўнікаў, якія патрабуюць ад ураду павышэньня месячнай зарплаты настаўніка з нарматыўнай пэдагагічнай нагрузкай у сярэднім на 30%. Нарматыўная пэдагагічная нагрузка ў Польшчы — 40 гадзін на тыдзень. Глядзім, якая нагрузка ў беларускіх настаўнікаў і колькі яны зарабляюць.

 

У Польшчы

 

Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы, у 2018 годзе настаўнікі, паводле сваіх кваліфікацыйных разрадаў, мелі наступныя месячныя зарплаты «на рукі»:

  • стажор — 2018 злотых (530 даляраў);
  • кантрактны настаўнік — 2309 злотых (605 даляраў);
  • настаўнік са званьнем — 2976 злотых (780 даляраў);
  • настаўнік з дыплёмам — 3784 злотыя (990 даляраў).

Наагул, рэальныя месячныя заробкі «на рукі» ў сэктары асьветы вышэйшыя за гэтыя сумы, паколькі большасьць польскіх настаўнікаў атрымлівае яшчэ гэтак званыя дадаткі, зьвязаныя зь іхнымі функцыямі ў школе, звышнарматыўнай нагрузкай і стажам працы.

Паводле ацэнкі арганізатараў страйку, у сёньняшняй акцыі пратэсту ўдзельнічае каля 80% школаў краіны. У польскіх школах (дзіцячыя садкі, базавая адукацыя, гімназія, ліцэй) працуе блізка паўмільёна настаўнікаў (82% зь іх — жанчыны).

Агулам, паводле [1] Статыстычнага камітэту Польшчы, сярэдні заробак у сфэры адукацыі ў 2017 годзе быў 1215 даляраў (бяз выліку падаткаў).

 

У Беларусі

 

У Беларусі ў гэты час намінальны налічаны [2] заробак у сфэры адукацыі быў 294 даляры (у 2018 годзе — 322 даляры).

Настаўнік менскай школы бяз кляснага кіраўніцтва, з унівэрсытэцкім дыплёмам і 10-гадовым стажам на сёньня мае заробак каля 300 даляраў. Гэта ўтрая меней, чым мае польскі настаўнік з дыплёмам, і нават меней, чым стажор у Польшчы.

 

Арыгінал артыкула па спасылцы [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16785

Спасылкі
[1] https://stat.gov.pl/wyszukiwarka/szukaj.html
[2] http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/realny-sector-ekonomiki/stoimost-rabochey-sily/godovye-dannye/nominalnaya-nachislennaya-srednemesyachnaya-zarabotnaya-plata-po-oblastyam-i-g-minsku/nominalnaya-nachislennaya-srednemesyachnaya-zarabotnaya-plata-za-2018-god/
[3] https://www.svaboda.org/a/29868791.html