Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Летняя школа ЕГУ

Летняя школа ЕГУ

28.05.2019

З 1 па 12 ліпеня ў Вільні пройдзе трэцяя Летняя школа Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Удзельнікі Летняй школы атрымаюць магчымасць пагрузіцца ў адукацыйную традыцыю Liberal Arts i даведацца пра перавагі гэтай мадэлі ў параўнанні з класічнай адукацыяй. Пры падтрымцы дасведчаных настаўнікаў слухачы Летняй школы змогуць праявіць сябе і свае здольнасці ў адной з трох майстэрняў:

Майстэрня візуальнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі і Касі Сырамолат [1]

Майстэрня крэатыўнага пісьма Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай [2]

Майстэрня графічнага малюнка Сяргея Сялецкага [3]

 

Вынікам Летняй школы стане агульная адкрытая сесія 12 ліпеня, на якой слухачы кожнага з напрамкаў прадставяць свае індывідуальныя і калектыўныя творчыя праекты. Аўтары лепшых праектаў у рамках Летняй школы будуць узнагароджаны дыпломамі 1, 2 ці 3 ступені, якія могуць быць дададзеныя ў партфоліо для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне грантаў пры паступленні ў ЕГУ.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16864

Спасылкі
[1] https://ru.ehu.lt/sobytiya/letnyaya-masterskaya-vizualnogo-naslediya-egu-priglashaet-abiturientov-v-vilnyus/
[2] https://ru.ehu.lt/sobytiya/letnyaya-masterskaya-kreativnogo-pisma-egu-priglashaet-uchastnikov-v-vilnyus/
[3] https://ru.ehu.lt/sobytiya/letnyaya-masterskaya-graficheskogo-risunka-egu-priglashaet-uchastnikov-v-vilnyus/