Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжнародная інтэрнэт канферэнцыя «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы»

Міжнародная інтэрнэт канферэнцыя «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы»

01.08.2019

14 лістапада 2019 года будзе арганізавана двухбаковая анлайн трансляцыя міжнароднай інтэрнэт канферэнцыі «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы» з удзелам Акадэміі ўкраінскай прэсы і Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», г. Мінск, вул. Някрасава, 20

 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца: прафесарска-выкладчыцкі склад і метадысты устаноў дадатковай адукацыі дарослых і вышэйшай адукацыі, кіраўнікі і спецыялісты ўпраўленняў (аддзелаў) па адукацыі, кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, медыяадукатары, журналісты.      

             

Мэта канферэнцыі

Абмен і распаўсюджванне вопыту фарміравання  медыяграматнасці вучняў і дарослых як ключавой кампетэнцыі XXI стагоддзя, абмеркаванне навуковых кірункаў, даследванняў і тэндэнцый у сферы медыяадукацыі.

 

Праблемнае поле:

  • інавацыі і асноўныя тэндэнцыі развіцця медыяадукацыі;
  • медыяадукацыя і медыяграматнасць ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
  • медыяадукацыя і медыяграматнасць у вышэйшых навучальных установах;
  • стварэнне навучальнага медыяасяроддзя;
  • сучасныя платформы і рэсурсы для медыяадукацыі дзяцей і дарослых; педагагічныя мадэлі медыяадукацыі;
  • выкарыстанне новых медыя і новых тэхналогій ва ўстановах адукацыі.

 

Форма ўдзелу ў канферэнцыі:

  • анлайн выступленне (не больш за 15 хвілін);
  • завочная форма  - артыкул

Па выніках канферэнцыі будзе створаны зборнік матэрыялаў у электронным і папяровым  фарматах. Па жаданні ўдзельнікаў друкаваны варыянт зборніка можа быць разасланы па пошце

 

Рэгістрацыя

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца да 27 верасня 2019 года.

Для рэгістрацыі неабходна запоўніць электронную заяўку [1] на ўдзел у канферэнцыі.

 

Электронная версія артыкула, аформленая ў адпаведнасці з патрабаваннямі, накіроўваецца да 30 верасня 2019 года на электронны адрас: centr@academy.edu.by [2] з назвай файла «Прозвішча, імя, імя па бацьку_артыкул».

!!!Артыкулы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, прымацца не будуць.

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

  1. Структура і змест артыкула павінны адпавядаць тэме канферэнцыі і асноўным тэндэнцыям у галіне медыяадукацыі.
  2. Аб'ём артыкула - да 6 старонак тэксту, уключаючы малюнкі, табліцы
  3. Фармат тэксту - Microsoft Word (* .doc, * .docx)
  4. Памер ліста -  А4 (210х297 мм), арыентацыя кніжная
  5. Нумарацыя старонак - без нумарацыі
  6. Палі: верхняе, ніжняе - 20 мм; правае - 15 мм; левае - 30 мм
  7. Шрыфт - Times New Roman, 14 пт
  8. Міжрадковы інтэрвал - адзінарны
  9. Выраўноўванне тэксту - па шырыні, з абзацным водступам 1,4
  10. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў канцы артыкула ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі ВАК Рэспублікі Беларусь у парадку цытавання з абавязковай спасылкай на крыніцу ў тэксце ([3, c. 11]).
  11. Загаловак артыкула друкуецца вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам (выраўноўванне тэксту па цэнтры)
  12. Ініцыялы і прозвішчы аўтараў друкуюцца ніжэй загалоўка малымі літарамі, курсівам (выраўноўванне па цэнтры)
  13. Назва ўстановы / арганізацыі, горад, краіна, адрас электроннай пошты: друкуюцца ніжэй ініцыялаў і прозвішчаў, малымі літарамі, курсівам (выраўноўванне па цэнтры)
  14. Мова канферэнцыі -беларуская, польская, руская, украінская
  15. Аўтары публікацый нясуць адказнасць за сапраўднасць фактаў, цытат і ўласных імёнаў.
  16. Матэрыялы канферэнцыі прадстаўлены ў рэдакцыі аўтара, таму мы просім вас старанна рэдагаваць тэксты артыкулаў у адпаведнасці з сучаснай тэрміналогіяй і правапісам.

 

Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі звяртайцеся ў цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі па тэлефонах: (017) 292 64 61, (017) 285 78 39,  т/ф. (017) 285 78 62.

Электронная пошта: centr@academy.edu.by [2]

Удзел у канферэнцыі і публікацыя матэрыялаў канферэнцыі для ўдзельнікаў з'яўляюцца бясплатнымі.

 

Арыгінал артыкула па спасылцы [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16950

Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeOBmjK7N4hXIlr5FtIhYq3Wd4XgdwCGthhzxCcHnXetfAbQQ/viewform
[2] mailto:centr@academy.edu.by
[3] http://www.academy.edu.by/component/content/article/50/2139-14-11-2019-mk.html?fbclid=IwAR0g9kezhFuV01p2Ygbu87ykzXmiXNRtG4t-QoN3GsQ5bQxliznziDlE40o#%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BB%D0%B5%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B5%20%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%B5