Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Зімовыя Дні адчыненых дзвярэй ЕГУ

Зімовыя Дні адчыненых дзвярэй ЕГУ

11.11.2019
1-2 лютага Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) праводзіць зімовыя Дні адчыненых дзвярэй у Вільні.
На іх запрашаюць старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў. 

Падчас Дзён адчыненых дзвярэй абітурыенты ЕГУ маюць магчымасць пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі, магчымасцямі ўдзелу ў праграмах абмену Erasmus+ і Сampus Europae, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ. У гэтым годзе ўніверсітэт таксама прапануе абітурыентам прыняць удзел у адмысловым семінары "Я (не) гуманітарый". 

Традыцыйна падчас Дзён адчыненых дзвярэй  абітурыенты маюць магчымасць здаць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.

ЕГУ дапамагае вучням атрымаць бясплатную візу для наведвання Дзён адчыненых дзвярэй у Вільні. Рэгістрацыя на мерапрыемства з візавай падтрымкай для навучэнцаў пройдзе да 24 лістапада.

Рэгістрацыя без візавай падтрымкі адбудзецца да 23 студзеня.

Па гэтай спасылцы [1] можна зарэгістравацца на Дні адчыненых дзвярэй. Падрабязнасці  і праграма мерапрыемства - на сайце ўніверсітэта [2].

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17123

Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdKL3Drgq-Zb3BlaCtxZl3MVCs_FshVLrRdkLAwxoocGcsmag/viewform
[2] https://ru.ehu.lt/sobytiya/winter-open-doors-2020/