У Вільні адбылося перапахаванне паўстанцаў 1863-1864
Прапануем вашай увазе вялікі фота-рэпартаж ад Беларускага Радыё Рацыя [1]
Урачыстасці ў Вільні сталі сапраўднай дэманстрацыяй беларускага патрыятызму. Некалькі тысяч людзей ўдзельнічалі ў апошняй дарозе паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Прайшлі яны са сцягамі з Кафедральнай плошчы на могілкі Росы.
– Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!
– Сімвалічная падзея ў нашым жыцці. Мінулы раз такая падзея была, напэўна, пахаванне Быкава. Такія рэчы адбываюцца ў нашым жыцці рэдка. Гэта гонар – удзельнічаць у гэтай падзеі.
На ўрачыстасці ў Вільню прыехалі беларусы з многіх мясцін Бацькаўшчыны, а таксама з-за мяжы, у тым ліку беларусы Падляшша. Афіцыйная прысутнасць Беларусі, вайсковая і дзяржаўная, была незаўважная. У адрозненні ад Літвы і Польшчы. Але на народным, нацыянальным роўні – беларусы пераважалі.




Поўны артыкул па спасылцы [1]
