Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дырэктарцы мінскай школы стала дрэнна падчас праверкі — яна памерла

Дырэктарцы мінскай школы стала дрэнна падчас праверкі — яна памерла

06.12.2019

Дырэктарцы мінскай школы №134 Алене Пазенка стала дрэнна, калі ў школе знаходзілася камісія з комлекснай праверкай. Неўзабаве дырэктарка памерла, звесткі пра гэта пачалі з'яўляцца ў сацсетках. 

На сайце школы ўжо з'явіліся спачуванні ад імя бацькоў і школьнікаў. Некаторыя з бацькоў адзначаюць, што менавіта Пазенка зрабіла школу "амаль элітнай".

На нядаўніх парламенскіх выбарах у школе №134 размяшчаліся тры выбарчыя ўчасткі. Ні Алена Пазенка, ні яе намесніцы не ўваходзілі ва ўчастковыя камісіі і не ўдзельнічалі ў іх працы.

 

4 снежня на нарадзе з чыноўнікамі Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка загадаў [1] навесці парадак у школах. Па яго словах, стан некаторых школаў аварыйны: "Мною неаднаразова давалася даручэнне навесці парадак у школах. Ва ўстановах, дзе вучацца дзеці, павінны быць створаныя бяспечныя і камфортныя ўмовы".

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў шэрагу школ Міншчыны цепласеткі знаходзяцца ў аварыйным стане, падвальныя памяшканні захламленыя, а пажарныя апавяшчальнікі не працуюць.

Еўрарадыё [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17173

Спасылкі
[1] https://euroradio.fm/lukashenku-napuzhau-avaryyny-stan-nekatoryh-shkol-u-minskay-voblasci
[2] https://euroradio.fm/dyrektarka-minskay-shkoly-pamerla-padchas-pryezdu-chargovay-kamisii