Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Адзіную беларускамоўную школу Камянецкага раёну не закрыюць прынамсі ў 2020 годзе

Адзіную беларускамоўную школу Камянецкага раёну не закрыюць прынамсі ў 2020 годзе

22.01.2020

Прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая расказала, што Амелянецкая сярэдняя школа, якую зьбіраліся закрываць, застанецца працаваць прынамсі ў бягучым годзе.

«Сёлета гэтая школа закрытая ня будзе — такіх плянаў ня маюць ні мясцовыя ўлады, ні Міністэрства адукацыі, — сьцьвярджае Людміла Высоцкая. — Пра наступны год нічога сказаць не магу, бо пляны ў нас складаюцца на каляндарны год».

Мясцовыя ўлады анансавалі закрыцьцё школы. Кіраўнік аддзелу адукацыі Камянецкага раёну Віктар Грыцук пазьбягае сустрэч з журналістамі, адмовіўся [1] патлумачыць сваю пазыцыю і карэспандэнту Свабоды. Але месяц таму чыноўнік даў вялікае інтэрвію блогеру Аляксею Голікаву, дзе растлумачыў [2] непатрэбнасьць беларускамоўнай школы: «Ды дзецям далёка ўсё роўна... А ў краме — беларуская мова, а на вуліцы —беларуская мова?»

 

Навучальная ўстанова ў вёсцы Амелянец у Камянецкім раёне зьявілася яшчэ ў 19 стагодзьдзі, калі тут стварылі народнае вучылішча. У міжваенны час дзейнічала польская школа, затым беларуская. Цяпер у Амелянецкай школе 52 вучні і 15 настаўнікаў.

Неўзабаве пасьля 1 верасьня мінулага году раённае начальства пастанавіла яе закрыць, а дзяцей вазіць у школу ў вёску Пагранічная за 18 кілямэтраў. Прычына — неадпаведнасьць санітарным нормам. У школе няма гарачай вады, прыбіральня — на вуліцы.

Сярэдняя школа ў Амелянцы — адзіная беларускамоўная на ўвесь раён (ёсьць яшчэ базавая ў Каленкавічах). Закрыцьцё чарговай беларускай школы магло б прайсьці ціха і незаўважна, але збунтаваўся [1] мясцовы фізрук Павал Кендысь — пра закрыцьцё невялікай школы на самым ускрайку краіны даведаліся ў Адміністрацыі прэзыдэнта.

Кендысь сьцьвярджае, што чыноўнік Грыцук на сустрэчы з бацькамі і настаўнікамі пагражаў яму «галаву адарваць».

Арыгінал артыкула па спасылцы  [3]

 

Матэрыялы па тэме:

«Фізрукі ўратуюць гэтую краіну!» Як настаўнік адзінай беларускамоўнай школы раёну не дае яе ціха закрыць [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17324

Спасылкі
[1] https://www.svaboda.org/a/amielianiec/30387808.html
[2] https://www.svaboda.org/a/30389400.html
[3] https://www.svaboda.org/a/30390870.html