Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > З Днём роднай мовы, шаноўныя калегі!

З Днём роднай мовы, шаноўныя калегі!

21.02.2020

Віншуем, шаноўныя калегі!
Ад нас з вамі залежыць не толькі лёс беларускай мовы, але і будучыня незалежнай Беларусі. 
Найперш віншуем нашых філолагаў-беларусістаў. Менавіта вы сваім энтузіязмам і адданай працай захоўваеце і развіваеце найбольшую каштоўнасць народа - нашу мову. Дзякуй вам! 

Міжнародны дзень роднай мовы мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1 [1]952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове [2] статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года[1] [3] ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17391

Спасылкі
[1] https://be.wikipedia.org/wiki/1952
[2] https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0
[3] https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B_%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B#cite_note-UNESCO-1