Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > У Чэхіі ў школах каранцін з-за пандэміі каранавірусу. Як гэта выглядае?

У Чэхіі ў школах каранцін з-за пандэміі каранавірусу. Як гэта выглядае?

12.03.2020

У Чэхіі ў школах каранцін з-за пандэміі каранавірусу. Як гэта выглядае?
Журналіст Дзмітры Гурневіч, які жыве ў Празе і мае двух сыноў-школьнакаў піша у сваім фэйсбуку [1].
Дзеці думалі, што карантын у школе - гэта некалькі тыдняў лафы. Нявыкрутка. Настаўнікі штодзённа дасылаюць праз школьную сістэму па некалькі відэазваротаў, седзячы ў класе, і хатнія заданні. Дзеці павінны ўсё зрабіць, сфоткаць і запосціць у сістэму. Частку робяць проста праз саму сістэму.

Напрыклад, рашэнне матэматычных задач у выглядзе гульняў. Сын запосціў толькі што зроблены аркуш, але без твару. У функцыі каментаў настаўніца папрасіла сфоткаць і твар, каб убачыць яго сённяшні настрой). Заўтра яны будуць запісваць на відэа літаратурны пераказ. А казалі, што лічбавыя тэхналогіі і дзеці - бееее.

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17421

Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/hurnievic/posts/10218996332572736?__xts__[0]=68.ARA_YLe5g5GzwMTauI51fiOW6A4CG5I0iRtCjuzHEKbT4GDg7Q-M7fDvho9nVZb2FyCLUknUCRgHD7FGZzJNux1U7HdRNYQTAY-WIg1c9l9i-hFZdC4ZulDmZ0Kvk20PBBnBz_HV2-pXzAD_HmSknx1ZDDop5dAFMHVizeCl3gIaM3G65HVV7lwHkgDoa8QLj44wG-bpo6OCwuQsA2UDY-1dh39e0Nhlsn5lqCiMApgI4id05_Xp9vPpgO6MOjJf2idVQlmrTdhmeSxmwUb9x4RyZMqiYs62pvZHgbpC1YORyVNWqrESe0ZpdptnqcYM8KP2bUvQ9b15XRIRfIig6Q&__tn__=H-R