Папаўняем сваю скарбонку: Рэсурсы для настаўнікаў, якія адкрылі падчас каранавірусу

Вірусная небяспека пройдзе, а матэрыялы застануцца. Прапануем папоўніць сваю метадычную скарбонку новымі рэсурсамі, якія сталі адкрытымі падчас пандэміі каранавірусу.
1) 42 бясплатных Інтэрнэт-рэсурсаў для школ, якія перамяшчаюцца ў Інтэрнэт падчас каранавіруса
https://schoolchoiceweek.com/37-free-online-resources-for-schools-shifting-online-during-coronavirus/ [1]
Платформы для стварэння інтэрактыўных прэзентацый [3]
Рэсурсы ELA [4]
Замежныя мовы / Англійская мова як другая мова [5]
сацыяльных даследаванняў [7]
STEM Рэсурсы [8]
Шматкамерныя рэсурсы [9]
дадатковыя рэсурсы [10]
2) Адукацыйны партал Coursera [11] Тут да 31 ліпеня адкрываюць доступ да 3800 курсаў. Хто зарэгіструецца да гэтай даты, той зможа вучыцца ў выкладчыкаў лепшых універсітэтаў свету да 30 верасня. Праўда, бясплатна падключаць да курсаў толькі партнёрскія ўніверсітэты. Здаецца, беларускім ВНУ самы час аказацца ў іх ліку. Мова навучання – англійская.
3) «Khan Academy», якую стварыў выпускнік MIT і Гарварда Салман Хан, прапануе [12] школьнікам курсы па матэматыцы, фізіцы, хіміі, гісторыі, фінансах, эканоміцы, біялогіі, мастацтвам, кампʼютарных навуках. Таксама вучняў заклікаюць праходзіць розныя тэсты, віктарыны, відэа-ўрокі, практыкаванні на замацаванне матэрыялу.
4) На платформе «edX» [13] можна знайсці бясплатныя онлайн-курсы Гарварда, Стэнфарда, MIT і іншых. Усе яны таксама ідуць на англійскай мове.
5) Украінская адукацыйная платформа «Prometheus» [14] прапанавала больш за 100 бясплатных онлайн-курсаў для дыстанцыйнага навучання падчас каранціну. Гэтак, даступныя курсы па англійскай мове, навуцы штодзённага мыслення, еўрапейскай вонкавай палітыцы, медыяпісьменнасці, фінансавым менеджменце, гісторыі, эканоміцы і іншых дысцыплінах, у тым ліку ІТ.