Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Курс па развіццю прадпрымальніцкіх ініцыятыў “YOUthCAN”.

Курс па развіццю прадпрымальніцкіх ініцыятыў “YOUthCAN”.

01.04.2020

Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца вучні старэйшых класаў, студэнты і нядаўнія выпускнікі навучальных установаў Гродна. У тым ліку і людзі з інваліднасьцю, якія маюць высокую матывацыю знайсці сваё месца ў жыцці і стварыць справу свайго жыцьця.

Праграма складаецца з пяці трэнінгаў, якія пройдуць у траўні. Адбудзецца знаёмства з дзейнасцю фірм і прадпрыемстваў, заснаваных маладымі людзьмі, кансультванні з боку дасведчаных ментараў.

Удзельнікі курсу навучацца вызначаць свае жыццёвыя мэты, планаваць іх рэалізацыю, распрацоўваць бізнэс-ідэі і ўласныя праекты.

Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны майстэрству самапрэзентацыі і камунікацыі, развіццю ўменняў, звязаных з прыняццем рашэнняў, крытычным мысленнем, а таксама з іншымі ўменьнямі, карыснымі для пабудовы кар’еры і пошуку добрай працы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 33 634 10 41

Для ўдзелу ў курсе неабходна да 2 красавіка запоўніць  [1]электронную заяўку [1].


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17464

Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScMYXMS7U4M8GZJLwc_KP63xd3u9bo2WtGq7BK4SPf6bG8PJg/viewform