Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > У Беларусі яшчэ на тыдзень працягнулі школьныя канікулы: да 18 красавіка

У Беларусі яшчэ на тыдзень працягнулі школьныя канікулы: да 18 красавіка

10.04.2020

У Беларусі прынята рашэнне аб новым падаўжэнні вясновых школьных канікул - да 18 красавіка ўключна. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.


"З улікам наяўнага эпідэміялагічнага становішча, сезонным уздымам захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, грып, іншыя інфекцыі і неабходнасцю стабілізацыі становішча кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб працягу вясновых канікул ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка", - праінфармавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Міністэрствам адукацыі будуць скарэкціраваны навучальныя праграмы і каляндарна-тэматычнае планаванне па кожным вучэбным прадмеце за кошт падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў.

Як паведамлялася [2], раней тэрміны вясновых канікул былі падоўжаныя на 6 дзён - з 6 па 11 красавіка ўключна.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17486

Спасылкі
[1] http://belta.by/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200404/1586024217-shkolnyya-kanikuly-u-belarusi-padouzhany-na-tydzen