Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Анлайн-канферэнцыі даюць больш магчымасцяў для беларусаў. Яраслаў Якубоўскі cтаў прызёрам міжнароднай навуковай канферэнцыі па фізіцы

Анлайн-канферэнцыі даюць больш магчымасцяў для беларусаў. Яраслаў Якубоўскі cтаў прызёрам міжнароднай навуковай канферэнцыі па фізіцы

29.05.2020

Сёлета пандэмія змяніла не толькі фармат навучання, але і форму правядзення міжнародных навуковых мерапрыемстваў. Анлайн-фармат запатрабаваў абсалютна новых навыкаў ад нашых вучняў. І прыемна, што беларусы тут паказалі высокі ўзровень сфармаванасці кампетэнцый 21-га стагоддзя: валоданне медыя-інфармацыйнымі навыкамі, творчы падыход да выбару аб'ектаў даследаванняў, уменне прэзентаваць вынікі, камунікаваць з навуковай супольнасцю на роўных.

Выпускнік з Жодзіна Яраслаў Якубоўскі дакладна ведае формулу поспеху. Яраслаў сёлета стаў прызёрам міжнароднай навуковай канферэнцыі па фізіцы. Яе праводзілі ў Санкт-Пецярбургу ў анлайн-фармаце. Школьнік некалькі гадоў вывучае ўздзеянне моцных электраразрадаў на паверхню вадкасці. Прычым гэта не толькі навуковы інтарэс. Праект у будучыні можа быць вельмі запатрабаваны ў розных сферах.  Пра гэта Яраслаў распавядае першаму каналу БТ тут.  [1]

Яраслаў і Эла Якубоўскія

У шматлікіх аўтараў сайта Nastaunik.info ёсць яшчэ адна нагода павіншаваць Яраслава: на працягу 11 год Ярык быў аб'ектам шматлікіх настаўніцкіх эксперыментаў. Яго бацькі - настаўнікі-метадысты Эла і Аляксандр Якубоўскія не толькі апрабоўвалі найноўшыя методыкі на ўласных дзецях, а яшчэ заўсёды, калі была магчымасць, бралі Ярыка на ўсе настаўніцкія семінары, метадычныя летнікі, дзе ён быў паўнавартасным удзельнікам і экспертам, які рэпрэзентуе мэтавую групу настаўніцкіх намаганняў. 
Віншуем цябе, Ярык! 
 

Дадатковыя малюнкі: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17566

Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/news/obshchestvo/vypusknik_iz_zhodino_ctal_prizerom_mezhdunarodnoy_nauchnoy_konferentsii_po_fizike/?fbclid=IwAR14v2d7uB0rqi_vKZFkvRV5UuIuLre7UEZuNbECyCQuE1Vltstm0onGzYk