Ганне Севярынец не працягнулі кантракт

«Дырэктар сказаў, што як настаўнік я маю права на думкі наконт сістэмы адукацыі, але я не маю права як настаўнік крытыкаваць уладу, што наша задача — абслугоўваць ідэалогію, якая ёсць. І пакуль я не выказвалася на адрас першай асобы, то гэта разумелі, а цяпер не разумеюць», - напісала Ганна Севярынец на сваёй старонцы.
Ганна Севярынец працуе ў Смалявіцкай раённай гімназіі, выкладае рускую мову і літаратуру.
«Як дырэктар навучальнай установы я прымаю рашэнне, працягваць ці не працягваць кантракт, — пракаментаваў дырэктар Смалявіцкай раённай гімназіі Дзяніс Дубаневіч . — Больш нічога на гэты конт каментаваць не буду».
Нагадваеем:
Ганна Севярынец - настаўніца рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, лаўрэат конкурсу "Настаўнік года Мінскай вобласці - 2017", фіналіст гэтага ж конкурск 2020 г. , даследчыца, пісьменніца. Больш пра яе мажна пачытаць у Вікіпедыі.
Верш Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі».
Ганна Севярынец на нашым сайце:
-
Ганна Севярынец прадставіла сваю методыку навучання рускай літаратуры з апорай на беларушчыну [1]
-
Ганна СЕВЯРЫНЕЦ. 10 займальных сюжэтаў беларускай літаратуры, пра якія не распавядаюць у школе [2]
-
EdCamp 2018. Ганна Севярынец. Беларускае -- перадусім. [3]
-
Ганна Севярынец: Мы не панікуем, калі патрабуем расказваць нам праўду [4]
-
Ганна СЕВЯРЫНЕЦ. Пра напаўняльнасць, праграмы, падпіску і сапраўдныя мэты Міністэртсва адукацыі [5]
-
«Я прыглядаюся да дзяцей» — Ганна Севярынец пра гібель «старога свету вэртыкаляў улады і паслухмяных чыноўнікаў» [6]
-
«Чаму ў праграмах «Барадзіно» ёсць, а «Пахне чабор» няма?» Адкрыты ліст міністру адукацыі [7]
Прапануем таксама артыкул, надрукаваны на партале выдавецкага дома "Звязда" [8] 9 чэрвеня 2020 г. пра даследчую працу Ганны Севярынец.
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Творчыя знаходкі і дары Ганны Канстанцінаўны Севярынец
Ганна Севярынец – даследчыца, якая стала яшчэ адным актыўным удзельнікам і сябрам праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, што рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць”.
Ёсць людзі, гатовыя шчыра дзяліцца сваімі дасягненнямі і адкрыццямі і пры гэтым здольныя запаліць жаданне дзейнічаць самастойна і здабываць новыя веды. Такой асобай для нашага праекта стала Ганна Канстанцінаўна Севярынец – руплівая даследчыца, пісьменніца, выкладчыца, якая звярнулася ў сваіх навуковых пошуках да няпростай старонкі гісторыі беларускай літаратуры 1920–1930-х гг. Гэта былі гады наладжвання літаратурнага працэсу, з’яўлення новых жанраў у літаратуры. Але разам з тым яны сталі перыядам рэпрэсій, знішчэння лепшай часткі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
З гатоўнасцю падзяліцца сваімі ведамі пра гэты час Ганна Севярынец уключылася ў праект “На хвалі часу, у плыні жыцця [9]”, прымеркаваны да 100-годдзя Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”. Яна прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 110-годдзю Валерыя Маракова [10] (1909–1937) – “Мы будзем жыць, жыццё – за нас… [11]”, якое прайшло 14 сакавіка 2019 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры і азнаменавала пачатак дзейнасці “праекта чатырох”. На імпрэзе пісьменніца падзялілася сваімі адкрыццямі, зробленымі падчас працы над кнігай “Гасцініца «Бельгія» [12]” (2019).
На працягу ўсяго мінулага года даследчыца прымала актыўны ўдзел у нашых мерапрыемствах. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры яна прачытала адкрытыя лекцыі “Здароў, Паўлюк [13]” (да 115-годдзя Паўлюка Труса), “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары [14]” (да 120-годдзя Адама Бабарэкі), “Супярэчлівы час як паэтычная трагедыя. Каліноўскі, Сталін, БССР і Беларусь у вершах Алеся Дудара [15]” (да 115-годдзя Алеся Дудара). Усе мерапрыемствы, якія праходзяць пры ўдзеле Ганны Канстанцінаўны, атрымліваюць цёплыя водгукі у СМІ і сацсетках. Як тут не згадаць і Дзень літаб’яднання “Маладняк” [16], які зладзіла 16 студзеня 2020 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, калі дзякуючы натхнёнаму выступленню Ганны Канстанцінаўны слухачы адчулі атмасферу эпоху “маладнякоўцаў”, убачылі іх жывымі людзьмі:
“Наша бяда ў тым, што пра творчасць мы мяркуем без разумення таго, што яе аўтары – людзі. Гэтыя вершы, якія мы бяромся судзіць так і гэтак, пісаліся людзьмі, і ў невыносных умовах. У такіх умовах людзі не павінны не тое што пісаць – у такіх умовах людзі жыць не павінны. А яны жылі і пісалі…”.
Падтрымала пісьменніца праект і на старонках часопіса “Маладосць”, дзе апублікавала артыкулы, прысвечаныя П. Трусу – “Здароў, Паўлюк! [17]”, і А. Дудару – “Грай, Дудар [18]”. У № 7 “Маладосці” за 2020 г. чакаецца яе новы артыкул да юбілею Уладзіміра Дубоўкі і адкрыцця прысвечанага яму раздзела віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.
Дзякуючы дапамозе даследчыцы, мы атрымалі копіі каштоўных дакументаў і фотаздымкаў з архіва Уладзіміра Дубоўкі, які захоўваецца ў ЦНБ НАН Беларусі. З Г.К. Севярынец падпісаны аўтарскі дагавор, у выніку чаго ў рамках праекта ў поўным аб’ёме размешчана даследаванне жыцця і творчасці пісьменніка – кніга “Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго [19]”(2017).
Адзін з нядаўніх каштоўных дадаткаў да праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” – відэазапіс цыкла з 4 лекцый Ганны Севярынец пад назвай “Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка: палітыка, паэтыка, этыка і эстэтыка “Маладняка”, [20] які ладзіўся ў рамках “Беларускага калегіюма [21]”. Аматары літаратуры эпохі “Маладняка” цяпер могуць пазнаёміцца з глыбокім аналізам гістарычных умоў і прычын узнікнення першых беларускіх літаратурных аб’яднанняў, асэнсаваннем асноўных кірункаў творчага пошуку тагачаснай беларускай літаратуры і ўсяго, што паўплывала на лёс згуртавання “Маладняк” і яго сяброў.
У час эпідэміялагічнага становішча ў краіне магчымасць далучыцца да цікавага мерапрыемства, не выходзячы з дому, асабліва каштоўная. Прапануем ужо зараз праслухаць адну з лекцый Ганны Севярынец: