Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Каму выгадна перакласці віну за фальсіфікацыі выбараў на настаўніка?

Каму выгадна перакласці віну за фальсіфікацыі выбараў на настаўніка?

03.08.2020
Сябры-калегі. Cварыць і раздзяліць — галоўная зброя тых, хто хоча кіраваць вечна. Цяпер шмат СМІ, інтэрнэт-троляў і проста неразумных разносчкаў неправеранай інфармацыі навязваюць грамадству стэрэатып, што настаўнікі=фальсіфікатары. 
Давайце разбярэмся, ці гэта так і падумаем, што з гэтым рабіць. 
Для вывучэння статыстыкі возьмем Партызанскі раён г. Мінска. Інфармацыя пра склад камісій тут [1] и тут [2]. 

У Партызанскім р-не г. Мінска 37 участковых камісій, 18 з якіх фізічна размяшчаюцца ў школах. Яшчэ 9 - у іншых навучальных установах (каледжах, МГЛУ, акадэміі мастацтваў, МГІРА...). Пры гэтым толькі 3 участковыя камісіі сфармаваныя з супрацоўнікаў школ, гэта не азначае - настаўнікаў. Атрымліваецца, не больш за 8,1% ад агульнага складу членаў камісій Партызанскага р-на г Мінска - педагогі. (Магчыма, па настаўнікіу яшчэ ўключаныя ў іншыя камісіі, каб тыя маглі арыентавацца ў будынку школы. Яны нічога не вырашаюць. Бо вырашаюць толькі старшыня, намеснік і сакратар. )
Для параўнання, з працаўнікоў МТЗ у Партызанскім р-не сфармавалі 8 камісій (21,6%), маторнага заводу - 3 камісіі, заводу шасцярон - 3 камісіі, з дактароў - таксама 3 камісіі, па 1-2 камісіі сфармаваны з прадстаўнікоў іншых дзяржаўных прадпрыемстваў. Чаму ж не аб'яўляецца байкот намеснікам дырэктароў заводаў па ідэалогіі? 
Можна палічыць, па горадзе Мінску будзе прыблізна тая ж лічба настаўнікаў у камісіях.  У вёсках - будзе яшчэ менш - там школы пазачынялі.
Узнікае пытанне: навошта настройваць грамадства супраць нас - настаўнікаў? Каб яшчэ больш нас прынізіць і перакласці віну за фальсіфікацыі з уладных структур на безабаронных педагогаў? 

Каб супрацьстаяць гэтаму настаўнікі склалі зарот у абарону сваіх гонару і годнасці [3]. Там ужо больш за 120 падпісантаў. Падпішыце яго. 

І вось вам залатое правіла медыяадукатараў - своеасаблівы фільтр, праз які варта прасейваць інфармацыю:

"Калі публікацыя накіравана на аб’яднанне, салідарнасць, мае пазітыўны пасыл, не супярэчыць агульначалавечым, нацыянальным каштоўнасцям, то, хутчэй за ўсё, — інфармацыі можна давяраць, але, вядома, паглядзеўшы, што пра гэта пішуць у іншых крыніцах. Калі месыдж публікацыі стваральны — прыслухайцеся. Калі разбуральны, пазбаўлены эмпатыі — значыць, у гэтай публікацыі не беларускія інтарэсы."
Будзьце ўважлівымі да інфармацыі СМІ, інтэрнэт-троляў, чутак. 
 
Найперш, трэба навучыцца задаваць сабе 5 пытанняў да кожнай атрыманай навіны:
 
• Хто? (хто ўласнік інфармацыі ці СМІ)?
 
• Што хацелі ад мяне?
 
• Каму гэта выгадна?
 
• Якія каштоўнасці транслююць?
 
• Што я магу зрабіць у адказ?
 
Памятайма, што пандэмія невуцтва і папулізму — больш небяспечная за пандэміі самых страшных хваробаў.

У артыкуле " [4]

Як чытаць навіны падчас выбарчай кампаніі" [4] шмат парадаў. 
Прапануем яшчэ падборку ранейшых артыкулаў на тэму "Настаўнікі і выбары" [5]
Дзяліцеся інфармацыяй і вучыце блізкіх і калег. 

Тамара Мацкевіч,
для Nastaunik.info

 
 
Дадатковыя малюнкі: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17616

Спасылкі
[1] https://zubr.in/elections/members
[2] http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/2019/uch7.pdf
[3] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdkoboCGNNb1NFD4qxMBVcELLHmFst81WWN6niBCnhq7YYnhA/viewform?fbclid=IwAR3KtPHi31afHQ2QTFeW250HIwSnyXvD2t8rvR9HoUv7t2clsPmYQiNaCI0
[4] https://novychas.by/hramadstva/jak-czytac-naviny-padczas-vybarczaj-kampanii
[5] https://nastaunik.eu/news/16097