Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Прафесар АПА: "Зброя ў руках дзіцяці - гэта парушэнне прававых і маральных норм"

Прафесар АПА: "Зброя ў руках дзіцяці - гэта парушэнне прававых і маральных норм"

03.09.2020

Такое адчуванне, што ўлада апошнім часам робіць усё магчымае, каб пратэставыя настроі ў грамадстве не сціхлі: то людзей АМАП на мірнай акцыі паб’е, то судзяць гэтых пабітых, а не праваахоўнікаў, то кіраўніка каталіцкай царквы ў краіну не пусцяць, то журналістаў затрымаюць. Усё гэта дае падставы для ўсё новых акцый пратэсту, да якіх далучаюцца ўсё новыя і новыя часткі грамадства.

Чым адметная “псіхалогія сыходзячай улады” і ці можна так гаварыць пра дзейную беларускую ўладу? Новыя тэхналогіі і пратэставы рух Беларусі — ці ёсць падставы сцвярджаць, што беларусамі маніпулююць з-за мяжы? Ці гатовы беларускі рэжым дзеля захавання ўлады на вайну са сваім народам?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё [1] адказвае намеснік старшыні Экспертнай рады па сацыяльна-эканамічных, гуманітарных і сацыяльных навуках Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, эксперт Савета Еўропы, сябра Асацыяцыі псіхалагічных навук, прафесар Уладзімір Янчук.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17646

Спасылкі
[1] https://euroradio.pl/psihalogiya-syhodzyachay-ulady-na-shto-takaya-ulada-zdolnaya-efir-u-1200