Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Да пратэстаў далучыліся вучні і выпускнікі сярэдніх навучальных установаў Мінска і Жодзіна

Да пратэстаў далучыліся вучні і выпускнікі сярэдніх навучальных установаў Мінска і Жодзіна

27.10.2020

27 кастрычніка 2020 г. Хроніка пратэстаў сярэдняй адукацыі

Выпускнікі гімназіі №50 апублікавалі адкрыты ліст [1] у падтрымку сваіх настаўнікаў. «Мы, выпускнікі гімназіі №50, выказваемся супраць гвалту, прававога дэфолту і абмежавання базавых чалавечых правоў і свабодаў, тым самым далучаючыся да сказанага вамі, — гаворыцца ў лісце. — Мы ганарымся тым, што гэтага патрабуюць нашы настаўнікі».

У мінскай гімназіі №50 абверглі звесткі з чатаў пра тое, што дырэктарку гімназіі звальняюць, а настаўнікаў выклікаюць у Міністэрства адукацыі за ўдзел у відэазвароце. Дырэктарка гімназіі Элеанора Кітуновіч сказала, што не збіраецца даваць ніякіх каментароў. «Але магу сказаць, што ніякіх рэпрэсій супраць настаўнікаў, калектыву і мяне асабіста няма», — сказала яна.

Бацькі школьнікаў 50-й гімназіі Мінска сабраліся ў двары, пасля таго як прайшла інфармацыя пра ціск на педкалектыў, які выступіў са смелым зваротам учора (https://t.me/nashaniva/19602 [2]). 

Вучні Жодзінскай гімназіі №1 выйшлі на пратэст. 

Школьнікі ў гімназіі Жодзіна выйшлі на сядзячы пратэст з нацыянальнымі сцягамі. Фота даслаў чытач Нашай Нівы [3].

 
 

У Лінгвагуманітарным каледжы спрабавалі затрымаць адну з навучэнак, пасля таго як там прайшла акцыя пратэсту. Яе каляжанкі сталі яе вырываць з рук двух мужчын у масках. Тады прыйшла дырэктарка і павяла дзяўчыну да сябе ў кабінет.  Студэнты Мінскага каледжа запоўнілі калідоры ўстановы, скандуюць "Мы разам, нас многа, за намі перамога!" Гэта адбылося ў адказ на тое, што адміністрацыя выклікала ціхароў і тыя затрымалі навучэнку, што ўдзельнічала ў акцыі пратэсту. Відэа даслала чытачка @nashaniva 
https://t.me/nashaniva/19770 [4]

Сталічная гімназія №4

Вучні скандуюць "Жыве Беларусь"

 

Ліцэй №2 г. Мінск. 

Раніцай у ліцэі № 2, што ў Серабранцы, праходзіла акцыя салідарнасці. Навучэнцы 10-х і 11-х класаў збіраліся ў холе падчас перапынкаў, а некаторыя  адмовіліся ісці на пары, паведаміў TUT.BY. Бліжэй да канца дня  запыталіся ў ліцэістаў, чым скончыўся іх пратэст. Яны распавялі, што яшчэ ўчора некаторыя ліцэісты прыйшлі на заняткі з аквагрымам у бел-чырвона-белых колерах. Прадстаўнікі адміністрацыі былі незадаволеныя, патлумачылі навучэнцам, што ліцэй не месца для палітыкі.

Адзін з ліцэістаў сказаў, што маладыя людзі яшчэ ўчора дамовіліся сёння пратэставаць.

- Наша мэта была такая - падтрымаць іншых удзельнікаў акцый салідарнасьці, паказаць, што з імі людзі. Усё роўна, што нам няма 18 гадоў, што ў нас няма права голасу. Але ж усё роўна мы грамадзяне Беларусі.

Яшчэ адна навучэнка патлумачыла, што іх пратэст - супраць гвалту ў краіне.

Сёння каля васьмі раніцы ліцэісты сабраліся на другім паверсе. Кажуць, што раздавалі адзін аднаму стыкеры, на якіх малявалі БЧБ-сцяжкі, - дамовіліся адзначаць так удзельнікаў акцыі.

- Быў канфлікт, а потым нас адправілі ў актавую залу. Мы пагадзіліся, таму што самі не хацелі перашкаджаць тым, хто вырашыў вучыцца. Канец чвэрці, выстаўляюць адзнакі - калі ў кагосьці ёсць даўгі па прадметах, хай ідуць на пары і вучацца. Настаўнікі нам сказалі, маўляў, калі так хочам, страйкаваць на перапынках, але мы кажам: «У чым тады сутнасць забастоўкі?».

Пасля таго як відэа акцыі пратэсту патрапіла ў Сетку, з  пратэстоўцамі сустрэлася ў актавай зале дырэктар ліцэя. Маладыя людзі кажуць, што адміністрацыя «спрабавала улагодзіць сытуацыю». Пасля двух пар частка пратэстоўцаў пайшла дадому - па «даведках» ад бацькоў.

Некалькі бацькоў, з якімі пагутарыў TUT.BY, распавялі, што падтрымліваюць пратэст у ліцэі.
Читать полностью:  https://news.tut.by/society/705592.html?tg [5]

Дадатковыя малюнкі: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17723

Спасылкі
[1] https://drive.google.com/file/d/1raWdDv7lIeRo-Le0J1mKJIJxYn1xupMo/view
[2] https://t.me/nashaniva/19602
[3] https://nashaniva.by/?c=ar&i=261391
[4] https://t.me/nashaniva/19770
[5] https://news.tut.by/society/705592.html?tg