Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Вагон ідэй на канікулы: запрашаюцца падлеткі у анлайн-лагер

Вагон ідэй на канікулы: запрашаюцца падлеткі у анлайн-лагер

29.10.2020

Праграма “Настаўнік для Беларусі” пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ладзіць адукацыйна-пазнавальны дзіцячы анлайн-лагер, які будзе праходзіць на восеньскіх вакацыях. Арганізатары імкнуцца стварыць прастору, у якой дзеці будуць атрымліваць унікальны адукацыйны досвед праз удзел у анлайн-актыўнасцях і стасункі ў сацсетках разам з важатымі і педагогамі. Удзельнікі - падлеткі 11-13 год выправяцца ў захапляльнае падарожжа, каб знайсці адказы на пытанні звязаныя з чалавекам, прыродай і тэхнікай.

“Вагон ідэй” – гэта 5 дзён пазнавальных майстар-класаў, цікавых экскурсій, вясёлых гульняў, сустрэчаў з незвычайнымі гасцямі і іншых захапляльных актыўнасцей. Усё анлайн!

Лагер будзе праходзіць 2-6 лістапада з 11:00 да 16:00 (з перапынкамі) – анлайн-сесіі і іншыя актыўнасці. Да, падчас і пасля асноўных заняткаў прадугледжана камунікацыя ў сацсетках з вядучымі і іншымі ўдзельнікамі лагера.

Перавага аддаецца школьнікам з рэгіёнаў, невялікіх гарадоў і вёсак.

Калі зацікавіліся, запоўняйце анкету - https://bit.ly/3kj4AHD [1].

А таксама  запрашаюцца педагогі і ўсе жадаючыя падчас анлайн-лагера у перыяд з 2-га па 5-га лістапада правесці занятак у займальнай гульневой форме, анлайн-экскурсію, пазнавальную гутарку, а таксама факультатыў па замежнай мове з падлеткамі. Далучыцца да ініцыятывы можна, запоўніўшы форму - https://forms.gle/x7RgB2t2Wj3btR2bA [2]

Задаць пытанні арганізатарам можна па электроннай пошце: wagon.camp.2020@gmail.com [3]

З павагай,

каманда праекта “Вагон ідэй”

 

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/17727

Спасылкі
[1] https://vk.com/away.php?to=https%3A%2F%2Fbit.ly%2F3kj4AHD&post=-199320618_2&cc_key=
[2] https://l.facebook.com/l.php?u=https%3A%2F%2Fforms.gle%2Fx7RgB2t2Wj3btR2bA%3Ffbclid%3DIwAR0rQgwtluMXO6-DTvYz1gbIFdrXZs2RdtZJSSr_ixOKQK00CchaI1f0fmk&h=AT1Ns5ZjtYitCrQzebkg03FzDPQ4is6Qzvk1lCsLI4stdLqnrh5RWOTLOS-lYJhJwTYq4piKjPpL6v8rFUKJdXBqXbCA9whPM9LTaYcweXIyzdvL5PHc2P7veIqvedS2zsje&__tn__=-UK-R&c%5b0%5d=AT0jFIhJmGaC9unAM3-yupApl6_QuTMiyJPJXTnC8PJJ0cHfnAtMdFoRCCb4da4jijL0vjFBsdzCF8Y81Ake3nVQD6l1Bv2XbIZjz-527jSIqfy9s3GcvlS7SOT71tVoD_-XKpMLIpVpyXUgv0rvoARO8Q
[3] mailto:wagon.camp.2020@gmail.com