Адукацыя: Што далей? Інтэрв'ю з Вольгай Шпарагай
У праекце «Што далей?» з Яўгенам Салянковым прадстаўніца Святланы Ціханоўскі па пытаннях адукацыі, філосаф, кандыдатка філасофскіх навук Вольга Шпарага распавядае, што рабіць з адукацыяй у Беларусі пасля сыходу Лукашэнкі, у якім зараз стане знаходзіцца гэтая сфера ў краіне, як можна яе можна рэфармаваць і адкуль браць грошы.
Спасылаючыся на экспертныя групы, Вольга Шпарага называе асноўныя праблемы адукацыі:
1) Неўласцівыя функцыі настаўнікаў і выкладчыкаў.
2) Зарэгуляванасць адукацыі. Шмат справаздач, бюракратыі, што абмяжоўвае свабоду і творчасць настаўнікаў.
3) Разрыў паміж адукацыяй і рынкам працы.
4) Дыспрапорцыя паміж рознымі відамі адукацыі.
5) Нізкі сацыяльны статус настаўнікаў, нізкія заробкі, фемінізацыя.
6) Жабрацкая матэрыяльная база адукацыйных установаў. Рэсурсы дзяржавы размярокоўваюцца непрапарцыйна.
