Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Лявон Вольскі запрашае падлеткаў на майстар-клас

Лявон Вольскі запрашае падлеткаў на майстар-клас

19.11.2021
Лявон Вольскі ў сваім тэлеграм-канале паведамляе:
"Сябры сяброўкі, мы разам з @yanyavolskaya прэзэнтуем новы для сябе і, спадзяюся, цікавы для вас праект з ініцыятывы і пры падтрымцы @unschooler_me па музыцы.
 
Прапаноўваем узяць удзел у гульні, цягам якой вы навучыцеся пісаць тэксты песень, ствараць музыку і рабіць аранжыроўкі.
 
27 лістапада а 13:00 па менскім часе мы дамо майстар-клас па стварэньні песні і асновах пабудовы музычнага гурта, а таксама па прасоўваньні музычнай творчасьці. 
 
Майстар-клас будзе бясплатным, але па папярэднім запісе.
Колькасьць мейсцаў абмежаваная. Плянуем набраць толькі 15 чалавек. 
Запіс: https://bit.ly/3qMR3OK [1]
 
Запрашаем падлеткаў ува ўзросьце ад 12 да 17 гадоў.
Дадатковыя малюнкі: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18151

Спасылкі
[1] https://bit.ly/3qMR3OK