Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Што пішам: дыктоўку ці дыктант? Запрашаем на імпрэзы да Міжнароднага дня роднай мовы

Што пішам: дыктоўку ці дыктант? Запрашаем на імпрэзы да Міжнароднага дня роднай мовы

16.02.2022

Дыктоўка ад  Інстытута мовазнаўства і бібліятэкі  імя Якуба Коласа

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2022 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн праз платформу ZOOM. Спасылка для падключэння: https://us02web.zoom.us/j/86490866006 [1]

Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю (да 19 лютага ўключна) па спасылцы:

https://forms.gle/um3x8yV71FiR4bub9 [2]

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю. З Аргкамітэтам можна звязацца праз e-mail: dyktouka21@gmail.com [3] або па тэлефоне: +375 17 270-04-74

Дыктант ад музею Янкі Купалы і Нацыянальнай бібліятэкі

З нагоды Свята Роднай мовы Музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі - National Library of Belarus [4] ладзяць "Купалаўскі дыктант". Кожны жадаючы зможа далучыцца да дыктанта, адчуць смак роднай мовы і магутнасць Купалавага слова, паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, напісаўшы тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы. На ролю выкладчыка запрошаны акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў.

Падрыхтаваны два варыянты ўдзелу ў дыктанце:
  • Напісаць дыктант ва ўтульнай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Для гэтага неабходна зарэгістравацца праз спасылку [5]https://forms.gle/6jLL6U9bhpYNEnTr6 [6]. Рэгістрацыя будзе адкрыта да 17.02. Колькасць удзельнікаў абмежавана! Усяго 140 чалавек (здагадаліся, чаму менавіта такая колькасць?
  • Напісаць дыктант дома. Для гэтага будзе арганізавана прамая трансляцыя на YouTube. Па завяршэнні дыктанта анлайн-удзельнікі павінны цягам 30 хвілін адправіць фотаздымак напісанага тэкста на электронную пошту kupalauski.dyktant@gmail.com [7]
У суправаджальным лісце пазначыць Імя, Прозвішча, і, пажадана, краіну (бо мы ведаем, што беларусы жывуць па ўсім свеце Усе ўдзельнікі цягам 10 дзён атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронны сертыфікат удзельніка "Купалаўскага дыктанта". А тыя, хто напіша дыктант на выдатна (10 балаў) стануць уладальнікамі памятных падарункаў ад арганізатараў.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18203

Спасылкі
[1] https://us02web.zoom.us/j/86490866006
[2] https://forms.gle/um3x8yV71FiR4bub9
[3] mailto:dyktouka21@gmail.com
[4] https://www.facebook.com/www.nlb.by/?__cft__[0]=AZUOL997FRHKzjAsov3Hfk2HWQAHZ18ci3i2BMbUxw_VFd5k5S6UKDrXdD5mbHl7P6ynWOLPsMjciC7UVauUFTxhs8oYvIkhWvLWWwqFP7XiX7FdgOvVv-_dQMCPg79FdpTUVM7RoPP8Ysi5T-GeOqPC&__tn__=kK-R
[5] http://https://forms.gle/6jLL6U9bhpYNEnTr6
[6] https://l.facebook.com/l.php?u=https%3A%2F%2Fforms.gle%2F6jLL6U9bhpYNEnTr6%3Ffbclid%3DIwAR11Lw2z1JKsLUm_TpNTcCBjtAx9AumLK6e4LRmr3uJe4KlD5-OXwQK7j5Y&h=AT1LW9oagWa2PJ6LM0VHs7uTJiqUij8qZ7HOLPbbK4irIwGoijJK09jNYVBNqpeuOEkPHfGrvgtmE8XD6MHp8I_Unoa3AIz-LcnolgpWg4f9apM1IqGERIrQY9Mj-XP4pb88&__tn__=-UK-R&c[0]=AT1s0HkENVqpfQSO0fOTVX5IgRFxbtcQqBHDsNnVSXGIjxYjS2Zm2fRlNm4D_PNgn4In74e-n4dWyyNIVlSdGbMNRzCm_6JRdMKhJeKJGcOfe_IEPSGyI_kvpx_yyvvACcR2SYwydyupEXCnpSP-Rr3xB1XeTROWShu9cQbRrXXD4gQ
[7] http://kupalauski.dyktant@gmail.com